ОБ АВТОРЕ

Родился 1 марта 1951 года в г. Бобруйске Могилевской обл., Беларусь.

В 1972 г. окончил Белгосуниверситет по специальности «журналистика». В 1972–1986 гг. – младший редактор, редактор, старший редактор, комментатор, заместитель главного директора программ Белорусского телевидения. В 1986–1991г.г. – доцент кафедры журналистики Института политологии и социального управления.

В 1991–1992гг. - руководитель коммерческих видеопроизводящих организаций. В 1992–1994 гг. - главный редактор общественно-политических программ Белорусского телевидения, заместитель председателя Госкомитета РБ по телевидению и радиовещанию.

В 1994 году был ведущим телевизионных дебатов действующего премьер-министра Кебича и кандидата в президенты Лукашенко.

В 1995–1999 г.г.- руководитель пресс-службы Исполнительного секретариата СНГ.

В 1999–2000гг.- генеральный директор ЗАО «Белорусская деловая газета».

С 2000 – зам. председателя, член правления, член Совета ОО "Белорусская ассоциация журналистов".

Осенью 2004 года был избран действительным членом Евразийской Академии телевидения и радио (Москва).

С 2005 года –  профессор Европейского Гуманитарного университета (специализация - «Массовые коммуникации и журналистика»).

С 2008 года – автор и ведущий еженедельных ток-шоу «Форум» телеканала БЕЛСАТ, продюсер документальных телепрограмм и фильмов.

Вы здесь

СМІ могуць быць толькі нацыянальныя. У гэтым – іх моц

Интервью

Хведар Якубавіч Нюнька – знакамітый дзеяч беларускай дыяспары ў Літве. Як старшыня Таварыства беларускай культуры ў гэтай краіне шмат робіць дзеля таго, каб беларусы адчувалі сваю еднасць, а таксама повязь з гістарычнай радзімай.

Са спадаром Нюнькам  Mediakritika.by гутарыць пра розніцу ў стаўленні грамадзян Літвы і Беларусі да сродкаў масавай інфармацыі, пра ролю СМІ ў самой Літве і пра тое, што самае важнае дзеля ўмацаваня грамадзян з іхнімі медыямі.

- Спадар Хведар, кіраўнікі беларускай тэлевізіі з гонарам узгадваюць пра тое, што тэлеканал «Беларусь 24»  глядзяць па ўсім свеце. Тут, у Літве, калі-некалі таксама пачуеш: «Вось у вас, у Беларусі, людзі жывуць!». На пытанне «Адкуль вы пра гэта ведаеце?» шмат хто адказвае: «Дык мы ж па тэлебачанні бачым – па вашым, беларускім. Яно тут у нас ідзе». Атрымліваецца, што беларускае тэлебачанне ня кепска выконвае свае прапагандысцкія функцыі  ў дачыненні да насельніцтва іншых краін, у прыватнасці, суседняй Літвы?

- Беларусы Літвы, што ўваходзяць у Таварыства беларускай культуры, маюць шчыльныя стасункі з гістарычнай радзімай і добра ведаюць, у чым розніца паміж тэлевізійнай выяваю сённяшнаго беларускага ТБ і тым, што ёсць на самой справе.

Эканоміка мае вялікае значэнне для людзей, і калі літоўскія грамадзяне бачаць вакол сябе, што ёсць беспрацоўе, падвышаюцца кошты, то не могуць не параўноўваць. А параўноваць даводзіцца, сапраўды, з тэлевізійнай «карцінкаю». Па тэлебачанні беларускім, што ідзе тут, даюць толькі «пазітыўныя» навіны. Усё і паўсюль у Беларусі добра. Праўда, 500 долараў для Літвы – не такі ўжо і вялікі заробак. Калі ты ўладкуешся, вядома. А калі б літоўцы даведаліся, што і тыя, знакамітыя 500 даляраў – только абяцанкі-цацанкі...

У той жа час грамадзяне Літвы, маюць магчымасць па літоўскім тэлебачанні бачыць і асэнсоўваць тое, што на самой справе ёсць. Вось не так даўно выйшлі дэманстраваць літоўскія нацыяналісты. Акцыя праходзіла пад наглядам паліцыі. Толькі адзін чалавек, ён быў выпіўшы, быў выдалены з шэрагаў дэманстрантаў. Але ўявіце сабе, што было б у Беларусі?

- Пасля Дня Волі міліцыянты правялі сапраўднае паляванне на ўдзельнікаў акцыі, хаця яна была дазволеная ўладамі. А потым былі суды і штрафы. Але гэтага ўжо па Беларусім тэлебачані не пакажуць. І тут напрошваецца параўнанне. Аднойчы, гады з два таму, быў пікет насупраць беларускай амбасады ў Вільні. Я быў гэтаму сведкай. Беларусы, якія ў выніку палітычных падзей не маглі вярнуцца ў Беларусь, выступалі за вызваленне палітычных вязняў. За тым, што адбывалася, ўважліва назіралі два літоўскія паліцыянты. Раптам адзін з іх падыйшоў да пікетчыкаў і штосьці сказаў. Тыя адразу згарнулі два плакаты.   Я  потым спытаўся у арганізатара: «Што паліцыянт вам сказаў?». У адказ пачуў: «А тое, што два транспаранты былі залішнія».

- Я сам часта ўдзельнічаю ў такіх пікетах, і тут ёсць закон: да дзевяці чалавек могуць пікетаваць нават без дазволу, а калі больш чалавек, то патрэбны дазвол. Яго атрымаць нескладана. Напрыканцы сакавіка беларусы Літвы прявялі масавае шэсце з нагоды гадавіны смерці Кастуся Каліноўскага. Шэсце адбылася ў цэнтры Вільні, і ніхто не перашкаджаў, таму што быў дазвол.  

Але так адбываецца, што калі чалавек на самой справе карыстаецца свабодамі, ён перастае цаніть гэта. І толькі апынуўшыся там, дзе пад прыкрыццём прапаганды робіца зусім іншае, ён гэта разумее. Так здарылася з беларускімі выбітнымі дзеячамі, які паверылі сталінскай прапагандзе і пераехалі ў Беларусь. Напрыклад, Вацлавам Ластоўскім, старшынёй Кабінету міністраў БНР, іншымі дзеячамі. 

Прапаганда – рэч  вельмі небяспечная, таму што стварае іншую рэчаіснасць. Калі зразумееш, што на самой справе робіцца, часам бывае ўжо запозна. На маю думку, лепш мець адчыненыя вочы і будаваць сваё жыцце, абапіраючыся на дакладную інфармацыю, а не нейкія спекулятыўныя выявы. Вось якое значэнне мае свабода.

- Як грамадзяне краіны Еўразвязу, літоўцы маюць магчымасць працаваць у Вялікай Брытаніі, у Ірландыі, па ўсіх краінах Еўропы. То бок, працоўная эміграцыя ёсць, і моцная.  І літоўскае тэлебачанне пра гэта распавядае. У Беларусі таксама моцная працоўная эміграцыя, але ў нас пра яе ніколі не дазнаешся. 

- Ну, так. Я чуў перадачу, дзе было сказана, што каля 750 тысяч літоўцаў жывуць за мяжою. Але яны там працуюць. Яны зарабляюць і дапамагаюць сваім сем'ям тут, у Літве. І гэта – істотная падтрымка.

Зразумела, праблемы ёсць паўсюль. Яны розныя, але яны ёсць. І існуюць розныя шляхі іх вырашэння. І пра іх трэба гаварыць, каб нацыя не была сляпая. У тым і палягае розніца паміж інфармацыйнай сітуацыяй у Літве і беларускім тэлевізійным адлюстраваннем беларускай рэчаіснасці. Гэта нават адлюстраваннем цяжка назваць.

- Якімі інфармацыйнымі рэсурсамі карыстаюцца этнічныя беларусы, што жывуць у Літве?

- Як правіла, сябры Таварыства беларускай культуры глядзяць, канешне, беларускае тэлебачанне. Каб ўсё ж такі неяк арыентавацца, што робіцца на радзіме. Але яны глядзяць і польскія каналы, і расейскія, і, вядома, літоўскія. Таму ў іх ёсць магчымасць параўнаць адно з адным і ведаць больш дакладна, што стаіць на самой справе за тым ці іншым прапагандысцкім захадам беларускіх уладаў. Вядома ж, інфармацыйныя каналы Літвы паведамляюць усім грамадзянам, якія змены ёсць у эканоміцы, якія новыя законы прымаюцца ў Сэйме і чаму, якія меркаванні існуюць у грамадстве. І гэта паказвае нам, беларусам, як павінны працаваць па-сапраўднаму еўрапейскія тэлеканалы. Увогуле, магу сказаць, што грамадзяне Літвы маюць дастаткова аб'ектыўнай інфармацыі, каб ёю кіравацца ў сваім паўсядзённым жыцці.

Яшчэ які плюс, што ў Літве існуе шмат тэлевізійных і радыёканалаў, і кожны асвятляе падзеі са свайго боку. Нават маленькія гарадкі маюць свае каналы, свае станцыі і апавядаюць пра тое, што на самой справе робіцца, а не тое, што захацелася таму ці іншаму начальніку. Сама наяўнасць такой колькасці каналаў прымушае іх да большай актыўнасці, пошуку інфармацыі цікавай ды разнастайнай. Таму ў Літве кожны грамадзянін мае досыць ведаў, каб  на іх падмурку прымаць пэўнае рашэнне. 

- Дык чаму літоўцы зараз цікававяцца, што там, у Беларусі, робіцца? І часам гэтак і гавораць: «О, вам, беларусам, пры Лукашэнку жывецца лепей»? Праўда, калі спытаешся, ці былі яны самі ў Беларусі калі-небудзь, то атрымліваеш адмоўны адказ.

- А вось тут самы час паразважаць пра розніцу ў менталітэце паміж беларусамі і літоўцамі. Што і казаць, у значнай часткі нашых суайчыннікаў-беларусаў інтарэсу да палітыкі няма аніякага. Яны часта паўтараюць: «Палітыка хлеба не дасць». Калі я прачытаў, што ў Зэльве не цікавяцца фігурай Ларысы Геніюш і прэзідэнта БНР Васіля Захаркі і нядаўна нават забаранілі прэзентацыю кнігі, дзе ўзгадваюцца іхнія імёны, то вельмі быў абражаны. Літоўцы сваіх знакамітых землякоў помняць і шануюць. І зараз большасць літоўцаў жвава цікавіцца бягучымі падзеямі. Шэраговы літовец, нават вясковы, пільнуе, што вакол яго робіцца, у тым ліку і ў суседняй краіне. Літоўцы ж і беларусы – суседскія народы, і шмат чаго ў іх агульнага. Яны могуць ставіцца крытычна, але ўсе роўна цікавяцца. І імкнуцца параўноўваць, што бачна па тэлевізару і што ёсць на самой справе.

- То бок, Вы хочаце сказаць, што шэраговы літоўскі грамадзянін больш уключаны ў агульную камунікацыю?

- Значна больш.

- Можа, з гэтага ўсё і пачынаецца?

- Ведаеце, тут невядома, чаго больш: таго, што медыі выхоўваюць такое грамадства, ці само грамадства сілкуе медыі сваімі ідэямі ды й інтарэсамі. І нельга забывацца, што падмуркам літоўскай нацыянальнай свядомасці ёсць мова. Адпаведна – імкненне захаваць нацыянальныя каштоўнасці, якія на мове грунтуюцца заўсёды. Мы ўзгадвалі, што шмат літоўцаў жыве ў Вялікай Брытаніі. А ці ведаеце вы, што ў гэтай краіне яны па-ранейшаму размаўляюць на літоўскай мове, што там  адчынена ўжо 30 літоўскіх школ? А беларускіх школ няма, хаця беларусаў не менш па ўсіх краінах. Вось і адказ. Калі беларусы кажуць, што не цікавяцца палітыкай, то ім можна адказаць: палітыка ўжо зацікавілася кожным з беларусаў, ды яшчэ як. Так што агульны адказ на ўсе пытанні камунікацыі беларусаў такі: нізкі ўзровень нацыянальнай свядомасці.

- Нашы людзі зараз  слаба вераць любому СМІ, таму што яны не задавальняюць ягоныя патрэбы.

- Дык дзеля гэтага трэба мець патрэбы! Чалавек па сваёй прыроде ня можа без інфармацыі, і, я спадзяюся, шэраговы беларус патрошкі будзе далучацца да таго, каб бачыць у медыях штодзённага памочніка. Але бяда ў тым, што самы магутны сродак – тэлебачанне – выключаны з гэтага працэсу. Таму давер да яго і падае. Ад гэтага горш толькі самому насельніцтву, якое толькі тады будзе жыць добра, калі на самой справе стане народам.

Днямі Хведару Якубавічу Нюньку спаўняецца 85 гадоў.   Mediakritika.by віншуе яго з гэтай датай і шчыра зычыць і надалей святкаваць свае ўгодкі ў шырокім коле сябраў і паплечнікаў, якіх заўседы шмат вакол гэтага выбітнога дзеяча беларускай культуры.   

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: