Вы здесь

Сяргей Грыц запрашае на майстар-клас

«Рэпартажная фотажурналістыка. Тэхналогія і творчасць” (красавік – чэрвень 2013, МІНСК – ВІЛЬНЯ).

АНОНС КУРСА:

Цягам трох месяцаў удзельнікі курса будуць здабываць пераважна практычныя веды ў галіне рэпартажнай фотажурналістыкі.

У часе майстар-класу ўдзельнікі павінны будуць выканаць 12 заданняў.

ФАРМАТ:

Аднадзённая пачатковая сэсія будзе праведеная ў Мінску 19 красавіка (пятніца).

Цягам трох месяцаў праца будзе працягвацца ў дыстанцыйным рэжыме пры дапамозе skype, Moodle, рассылкі google groups.

Двухдзенная выніковая сесія майстар-класу будзе праведзена ў Вільні 21-22 чэрвеня.

МЭТА:

Мэта майстар-класа – падрыхтаваць удзельнікаў да працы ў рэальных жыццёвых умовах, зрабіць фотарэпартаж да канца майстар-класа.

УДЗЕЛЬНІКІ:

Група будзе набраная па выніках творчага конкурсу.

Неабходна выслаць да 15 рэпартажных здамкаў, зробленых цягам апошняга года, на адрасы: gritssergei@gmail.com і baj@baj.by (з пазнакай «фота”).

УВАГА!  Не прымаюцца да разгляду здымкі, зробленыя для хатняга фотаальбома. Таксама не прымаюцца здымкі архітэктуры, прыроды, інстаграмы.  

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

- Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

- Адукацыя, месца працы.

- Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 12 красавіка 2013.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", фото Антон МОТОЛЬКО

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: