Вы здесь

Семінар для маладых журналістаў у Берліне

Удзельнікі тыднёвага семінара даведаюцца аб развіцці палітычнага экстрымізму ў Нямеччыне, а таксама, як краіна спраўляецца з яе развіццём.

Галоўная думка мерапрыемства – сабраць маладых журналістаў і даць ім магчымасць даведацца пра працу нямецкіх СМІ. На працягу ўсяго тыдня ўдзельнікі паспеюць не толькі пазнаёміцца з агульнымі і спецыяльнымі тэмамі журналістыкі, а і правесці уласнае даследаванне. Па сканчэнню трэба будзе напісаць артыкул пра палітычны экстрымізм.

Паколькі праграма забяспечана добрым фінансаваннем, удзельнікам трэба будзе толькі паклапаціцца аб выдатках не болей, чым у 50 эўра.

Каб атрымаць асалоду ад журналісцкай атмасферы ў Нямеччыне, дасылайце заяўку (на рускай, ангельскай ці нямецкай мовах):

Рэзюме (з інфармацыяў пра ўзровень валодання мовамі);

Матывацыйны ліст (не больш, чым на старонку з дзьвюма мэйламі людзей ў сферы журналістыкі, якія могуць даць вам рэкамендацыю).

Абазначце таксама, ці патрэбна вам віза. Гэтая інфармацыя патрэбны толькі ў арганізацыйных мэтах і ніяк не паўплывае на ваш адбор.

Для каго: журналісты з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расеі

Дзе: Берлін

Калі: 26 красавіка – 4 траўня 2013

Фінансавыя ўмовы: стыпендыя

дэдлайн: 10/04/2013

Падрабязная інфармацыя тут.

Заяўку дасылайце на абодва адрасы: oertel@taz.de і offrabbit.transitions@googlemail.com.

Adukacyja.info

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: