Вы здесь

Вазьміце ўдзел у новым трэнінгу ў межах праграмы BY_HUB

Да 5 траўня працягваецца набор удзельнікаў на трэнінг «Маніторынг і візуалізацыя дадзеных у журналістыцы і грамадска-карысных кампаніях з дапамогай новых медыяў», які ладзіцца ў межах трэцяга модуля праграмы By_HUB.

У межах адукацыйнай праграмы By_HUB на працягу 2012-2013 гг. ужо адбыліся трэнінгі першых двух модуляў, прысвечаных розным аспектам выкарыстання новых медыя ў журналістыцы і грамадска-карыснай дзейнасці.

Да ўдзелу ў чарговым трэнінгу, які адбудзецца 17-18 траўня (з 10:00 да 18:00) у Кіеве запрашаюцца як удзельнікі папярэдніх заняткаў у межах праграмы By_HUB, так і іншыя людзі, якія цікавяцца новымі інтэрнэт-тэхналогіямі.

Што будзем вывучаць?

Новыя медыя далі журналістам і грамадскім актывістам недаступныя раней спосабы для атрымання інфармацыі і працы з вялізнымі масівамі дадзеных.

Грамадскім ініцыятывам адкрыта магчымасць выкарыстоўваць і ствараць разнастайныя інтэрактыўныя інтэрнэт-дадаткі, якія дазваляюць грамадзянам дзяліцца інфармацыяй аб праблемах і аб’ядноўвацца для іх вырашэння, а таксама развівацца, эфектыўна выкарыстоўваючы краудфандзінг. Вялізныя аб’ёмы інфармацыі патрабуюць больш зручных спосабаў яе прадстаўлення – у выглядзе інфаграфікі, іншых спосабаў візуалізацыі дадзеных. Гэта прывяло да ўзнікнення цэлага кірунку, вядомага як журналістыка дадзеных.

На гэтым трэнінгу вы дэталёва даведаецеся аб магчымасцях працы з інфармацыяй, базамі звестак, іх візуалізацыі, прыцягнення фінансавання, аналізу паспяховых сацыяльных інтэрнэт-дадаткаў і кампаній.

Трэнеры

Дзяніс Гурскі, эксперт у галіне грамадскіх інтэрнэт-дадаткаў і digital-маркетынгу, заснавальнік конкурса-хакатона сацыяльна карысных дадаткаў SocialBoost.

Анатоль Бандарэнка, спецыяліст па стварэнні інфаграфікі, кіраўнік накірунку «Журналістыка дадзеных» сайта texty.org.ua.

Да ўдзелу у праграме запрашаюцца найперш прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, журналісты, блогеры, якія зацікаўленыя ў авалоданні сучаснымі інфармацыйна-камунікатыўнымі тэхналогіямі.

Умовы ўдзелу

Для ўдзелу ў трэнінгу 17-18 траўня неабходна да 5 траўня запоўніць Анлайн-ЗАЯЎКУ.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная і таму заяўкі, дасланыя са спазненнем, разглядацца не будуць.

Інфармацыя пра вынікі адбору будзе дасланая ўдзельнікам да 8 траўня. У выпадку ўзнікнення пытаннях пішыце па адрасе: byhub2012@gmail.com

Будзем радыя бачыць вас у нашай супольнасці людзей, зацікаўленых у інтэрнэт-тэхналогіях і цікавых стасунках паміж людзьмі!

Трэці сэктар

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: