Вы здесь

Запрашае Акадэмія Першых

Сябры! Вы з’яўляецеся сябрам/актывістам моладзевай арганізацыі альбо ініцыятывы? Вы хочаце быць сапраўдным лідэрам? Маеце ідэю, але не ведаеце, як яе рэалізаваць? Вы бачыце сваю будучыню ў Беларусі?

Запрашаем Вас узяць удзел у доўгатэрміновым адукацыйным курсе Акадэмія Першых-2 2013 (АП-2 2013)

Мэта АП-2 2013 – падрыхтоўка дэмакратычных моладзевых лідэраў, якія будуць браць актыўны ўдзел у жыцці сваіх арганізацый і супольнасцей.

Адукацыйны курс АП-2 2013 складаецца з 5 семінараў і сустрэчы па ацэнцы вынікаў праекта (17 семінарскіх дзён), а таксама хатніх заданняў і рэалізацыі навучальных праектаў.

Вы пройдзеце ўсе этапы планавання і рэалізацыі ўласных праектаў, навучыцеся фармуляваць мэты і фарміраваць каманду, пазнаёміцеся з моладзевай палітыкай Беларусі і Еўропы.

Больш падрабязна са змястоўнай часткай курса Вы зможаце пазнаёміцца пад час анлайн-прэзентацыі і на сайце ampby.org.

Акрамя таго, Вас чакаюць: дасведчаныя трэнеры, камунікацыя з маладымі лідэрамі, сустрэчы з цікавымі асобамі, магчымасць падзяліцца сваімі ведамі і, канечне, незабыўны Выпускны Баль.

Кожны ўдзельнік, які паспяхова скончыць курс, атрымае сертыфікат Акадэміі Першых-2 2013.

Запрашаем да ўдзелу маладых людзей ад 18 да 35 гадоў, прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.

Каб узяць удзел у курсе, неабходна даслаць да 8 траўня 2013 года на электронную скрыню 2013liderbelarusi@gmail.com :

Запоўненую анкету-заяўку

Дзве рэкамендацыі (адну – ад прадстаўніка кіраўніцтва Вашай арганізацыі/ініцыятывы)

Эсэ на тэму “Беларусь, у якой я хачу жыць”. Звяртаем Вашую ўвагу, что эсэ могуць быць апублікаваныя на сайце ampby.org (без пазначэння прозвішча аўтара)

Дакументы, якія прыйдуць пазней, разглядацца не будуць.

Да 14 траўня кандыдаты будуць запрошаныя да ўдзелу ў курсе.

Графік мерапрыемстваў і больш падрабязную інфармацыю чытайце ў далучаных файлах.

Усе пытанні можна задаць па электроннай пошце 2013liderbelarusi@gmail.com ці па тэлефоне +375 44 796 44 35 (velcom)

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: