Вы здесь

Студэнцкая канферэнцыя «Форма і дызайн. Шведскі досвед»

Цэнтр шведскіх даследаванняў у супрацоўніцтве з Медыяінстытутам Fojo працягвае серыю сумесных мерапрыемстваў, звязаных з праграмай па медыя-пісьменнасці. Штогадовая студэнцкая канферэнцыя прысвечана тэме «Форма і дызайн. Шведскі досвед.»

Мерапрыемства адбудзецца 17 траўня, 14:00 - 18:00 у Цэнтры шведскіх даследаванняў.

Студэнтаў, што вывучаюць мовы Паўночных краін, а таксама ўсіх, хто цікавіцца швецкім дызайнам і формай запрашаем прыняць удзел у канферэнцыі ў гэтым годзе.

Працоўныя мовы: англійская і шведская.

Прэзентацыі павінны быць не больш за15 хвілін па працягласці. Вы можаце выкарыстоўваць Power Point. Нашы спецыяльныя — госці са Швецыі Ёрген Олафсан і Карміла Флойд. Яны падзеляцца сваімі думкамі пра дызайн у Швецыі і прадставяць даклады па тэме канферэнцыі. Ёрген Олафсан з'яўляецца адным з самых прызнаных дызайнераў Швецыі і сузаснавальнікам Amore Дызайн і кансалтынгаваега агенцтва з прадстаўніцтвам не толькі ў Стакгольме, але і ў іншых краінах. Карміла Флойд з'яўляецца незалежным журналістам, аўтарам і лектарам. Карміла таксама арганізуе семінары па медыя-пісьменнасці па ўсім свеце. Пасля прэзентацыі можна працягнуць дыскусію з нашымі гасцямі за кубкам кавы ці гарбаты.

Студэнтам – даведкі што вызваляюць ад заняткаў ва універсітэце!

Калі вы зацікаўлены прыняць удзел у канферэнцыі, калі ласка, адпраўце ваш запыт па электроннай пошце kaspermaryna@gmail.com Марыне Каспяровіч. Пазначце вашае імя, тэму прэзентацыі, нумар тэлефона і электронную пошту.

Тэрмін падачы заявак да 13-га траўня.

Adukacyja.info

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: