Вы здесь

«Вока Салідарнасці +»

«Вока Салідарнасці +» - праект скіраваны на падвышэнне ўзроўня кваліфікацыі беларускіх журналістаў, якія працуюць ў незалежных СМІ (прыярытэт – лакальныя медыя). Падчас тыднёвых (17-14 ліпеня) заняткаў ў горадзе Новы Сонч (Малапольскае ваеводства, Польшча), удзельнікі праекту атрымаюць практычныя навыкі, заснаваныя на прыкладах пазітыўных дзеянняў польскіх калег.

Пяцёра удзельнікаў, якія прадэманструюць найлепшыя вынікі падчас заняткаў, атрымаюць магчымасць прайсці дадатковую стажыроўку на працягу двух тыдняў (25 ліпеня – 7 жніўня) у СМІ Малапольскага рэгіёна Польшчы.

З ліпеня па лістапад, усе чальцы групы праекта прымуць удзел у дыстанцыйным ментарынгу, кожны удзельнік праекту будзе замацаваны за польскім экспертам, які зможа даць адзнаку і выказаць сваё меркаванне адносна паляпшэння ўзроўня якасці матэрыялаў удзельнікаў групы.

Сярод экспертаў будуць журналісты, спецыялісты ў вобласці Public Relations і прадстаўнікі НДА.

Патрабаванні да канкурсантаў:

- узрост да 35 год;

- месца жыхарства (прыярытэт прадстаўнікам рэгіянальнай прэсы);

- дакументальна падцверджаны ўдзел у журналісцкай працы ( рэкамендацыя рэдактара і г.д.);

- матывацыйны ліст (кароткае апісанне Вашага бачання карыснасці гэтай праграмы для Вашага развіцця);

- гіперспасылкі (сканы) Вашых матар'ялаў;

- анкета удзельніка (неабходна накіраваць запрос на asswift@gmail.com).

Дэдлайн падачы заявак 31.05.2013.

Кaнтакт кaaрдынатара: asswift@gmail.com

Adukacyja.info

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: