ОБ АВТОРЕ

 

Журналіст, блогер, літаратар.

Працаваў для газет "Наша Ніва" і  "Имя", а таксама на радыё  "101,2FM", "Радыё Рацыя" і "Свабода".

Адзін са стваральнікаў брэнду "Будзьма беларусамі!".

Вы здесь

Архіпелаг беларускіх СМІ

Хто апошні раз чытаў матэрыял на тэму войска ў Беларусі? Калі не лічыць мядзведзікаў, натуральна. Ці параду 3 ліпеня. У гэтых выпадках войска мае пачэсную, але ролю другога плану. Бо лавіць лёгкаматорныя самалёты і псаваць дарогі тракамі - не галоўная задача войска. Відаць, галоўнае - у выпадку агрэсіі абараняць краіну.
Што такое беларускае войска, навошта яно патрэбнае, дакладней, з кім і як збіраецца ваяваць, які агульны партрэт беларускіх афіцэраў, колькі і чаму беларусае войска забірае з бюджэту грошай? Колькі ў краіне кадравых афіцэраў, і што яны ўяўляюць з сябе ў сацыяльным плане? За каго галасуюць, якую бачаць будучыні краіны?
Войска - асаблівая сацыяльная група, замкнёная, якая жыве не столькі па агульных законах краіны, колькі паводле статуту. А яшчэ гэтая група ўзброеная.
Існуе сабе войска, як у паралельнай прасторы. Часам медыі распавядуць, як спецназ б'е галовамі цагліны, часам пра вучэнні на рубяжах Саюзнай дзяржавы, ці пра тое, як хлопцаў-апазіцыянераў пакаралі прымусовай тэрміновай службай. Але абітальны востраў Армія жыве сам па сабе, грамадства - само па сабе.
І вось рэдактар аднаго папулярнага парталу перадрукоўвае з сайту "Военной газеты" артыкул пра лейтэнанта, які даслаў ліст у газету.
У лісце малады афіцэр піша пра тое, што атрымлівае менш за прыбіральшчыцу на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Наваполацку, і з такім заробкам разлічваць на паўнавартаснае жыццё лейтэнанту не выпадае.
Лейтэнант прапануе скараціць войска, але даваць афіцэрам годны заробак. (Для параўнання, палкоўнік-камандзір палка ў сярэднім атрымлівае як добры грузчык - у раёне 6 млн).
"Военная газета" адказвае, што не пра тое думае афіцэр. Пра доўг перад Радзімай трэба думаць, якая яму дала адукацыю, утрымлівала на пайку і гарантуе паляпшэнне матэрыяльнага становішча па меры кар'ернага росту. На колькі дазволіць бюджэт, зразумела.
Матэрыял перадрукоўваюць іншыя СМІ, на форумах гараць жорсткія спрэчкі, а аўтара артыкулу "Истинное лицо товарища Д" незалежны тыднёвік "Белорусская газета" запрашае на свае старонкі ў якасці эксперта.
Чаму "Военная газета" адказала артыкулам на ліст афіцэра (праўда, не даўшы поўнае імя аўтара ліста)? Бо газета ваенная, і жыве ня толькі (ці ня столькі) па законах журналістыкі, але найперш паводле вайсковага статуту. Ёсць сігнал - трэба рэагаваць.
Чаму перадрук выклікаў такі рэзананс? Бо самі вайсковыя нечакана для сябе заакцэнтавалі ўвагу на праблеме, якая датычыць практычна кожнага ў Беларусі. Каго з гледзішча баяздольнасці войска, а каго з пытання эканамічнай мэтазгоднасці. (Утрыравана кажучы, гадзіна палёта знішчальніка каштуе як месяцовы заробак сарака медычных сёстраў).
Выпадковасць  справкавала актыўную дыскусію ў беларускім інтэрнэце па тэме, якая не ўздымаецца апошнія 20 гадоў незалежнасці: на колькі асэнсавана беларускае войска існуе ў целе дзяржавы?
А цяпер давайце ўявім сабе товарища Д. - лейтэнанта з Наваполацку. Вось ён разрываецца між службай, абавязкамі ў новастворанай сям'і, гонарам афіцэра і расчараванасцю грамадзяніна. Магчыма, пасля ліста, які выклікаў нечаканы для кіраўнікоў абітальнага вострава Арміі рэзананс, у лейтэнанта ўзнікнуць дадатковыя праблемы. А кантракт яшчэ на два-тры гады.
Ці можа гэты лейтэнант Д. блізка да сэрца ўспрымаць інфармацыю пра тое, што грамадзкіх актывістаў затрымалі за лаянку матам, і пасадзілі на дзесяць сутак? Ці пра падтасоўкі на выбарчых участках, ці пра разбурэнне старога Менску ці Горадні?
Лейтэнант Д. напісаў у сваю - карпаратыўную - газету, а не ў рэдакцыю апазіцыйнага, ці незалежнага СМІ. Больш за тое, лейтэнант не пісаў у афіцыйную газету рэспубліканскага значэння.
Для мяне пакуль загадка, чаму лейтэнант мяркуе, што матэрыяльнае забеспячэнне войска цалкам і маладых афіцэраў упрыватнасці залежыць ад Міністэрства абароны. Магчыма, у лейтэнанта Д. працуе карпаратыўная псіхалогія. Калі б ён напісаў у шэраг СМІ, а яшчэ лепш  ў сацыяльныя сеткі, ліст лейтэнанта мы бы прачыталі цалкам. А так -- толькі сціслыя ўрыўкі, якія "Военная газета" дазволіла сабе надрукаваць.
Пакінем асабістую праблему абітальніка выспы Армія яму самаму. Урэшце рэшт, на што таварыш Д. спадзяваўся і чаму спадзяваўся, чаму здзівіўся і чаму расчараваўся? Магчыма, што перад тым не чытаў іншых СМІ, якія акурат скіраваныя на тое, каб расказаць пра грамадска-палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне.
Вынік? Мне падаецца, што беларускае грамадства - гэта архіпелаг выспаў з назвамі Армія, Калгас, Трэці сектар, Прадпрымальніцтва, Апазіцыя, Выканкам, Завод і г.д. І кожную з гэтых выспаў абслугоўвае асобнае СМІ.

Ці можа з'явіцца СМІ, які б адлюстроўваў усю палітру? Ці спачатку архіпелаг мусіць аб’яднаццца ў матэрык? Ці ўсе разам адначасова.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: