ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

С 2010 года  координатор кампании ОО "Белорусская ассоциация журналистов" - "За якасную журналістыку".

Член Правления БАЖ.

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Для якасці журналістыцы не хапае грошай і свабоды?

Интервью

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” трэці год запар праводзіць кампанію “За якасную журналістыку”. Між тым, як высвятляецца, беларускія рэпарцёры па-рознаму разумеюць паняцце якасці, а некаторыя ўвогуле лічаць што слова “яскасны” не пасуе да слова “журналістыка”.

Аб тым, што такое якасная журналістыка і што замінае беларускай журналістыкі быць якаснай, “Медыякрытыка” запыталася ў рэпарцёраў і рэдактараў беларускіх медыя. І вось якія адказы мы атрымалі:

Багдан Арлоў, пазаштатны карэспандэнт БелаПАН:

- Якасная — гэта калі журналіст сумленна і прафесійна займаецца сваёй справай, а дзяржава яму не перашкаджае. Калі журналістыка — гэта ня хоббі ці падпрацоўка, а справа жыцця. Беларускай журналістыцы замінае стаць якаснай перш за ўсё ўзровень прыбыткаў журналістаў — яны вымушаныя часцяком шукаць нейкіх дадатковых грошай, а ня думаць пра тое, як зрабіць якасны матэрыял.

Ірына Віданава, кіраўнік праекту 34.mag

- Якасная журналістыка грунтуецца на ўсебаковай і праверанай інфармацыі, з непрадузятым прадстаўленнем розных (супрацьлеглых нават) пунктаў гледжання на праблему, пададзенай у цікавым і юзер-фрэндлі фармаце.

Я думаю, што няма адназначнага адказу на пытанне, што такое якасная журналістыка ў сучасным свеце з усімі даступнымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, калі фактычна кожны можа ствараць інфармацыю і хутка дзяліцца ёй з іншымі, дзякуючы Інтэрнэту і мабільнай сувязі. Аднак прафесійны журналіст нясе адказнасць і за тыя факты, які ён/яна выкладае, і за іх інтэрпрытацыю (калумністыка, дарэчы, адзін з маіх любімых жанраў, які ў нашай традыцыі, у адрозненні ад Захаду, ня вельмі развіты).

Беларускай журналістыцы ў першую чаргу не хапае свабоды, а адсюль вынікаюць усё іншыя праблемы. Адна з асноўных перашкодаў - гэта адсутнасць адкрытага доступа да інфармацыі. Таму і атрымліваецца, што пры мінімуме інфармацыі з'яўляюцца інтэпрэтацыі і варыяцыі на тэму. Не хапае таксама кадраў, ведаў, традыцый. Я думаю, што ў тых умовах, у якія пастаўлена незалеежная  журналістыка ў ізаляванай Беларусі і фактычнай забароне на прафесію, тое, што што мы ўвогуле маем незалежныя СМІ, якія імкнуцца да прафесіяналізму, - гэта проста цуд.

Мне асабіста не хапае гэтай самай свабоды, у першую чаргу свабоднага доступа да інфармацыі. Унутраная свабода, дзякуй боку, у мяне і маіх калег захавалася, нягледзячы на ўсе перашкоды!

Марына Золатава, рэдактар парталу TUT.by:

- На мой погляд, вызначэнне «якасны» не пасуе да «журналістыкі». Гэта такі спажывецкі падыход: якасныя тавары, якаснае жыллё, якасны артыкул, якасная журналістыка… З іншага пункту гледжання, калі мы кажам пра журналістыку як прадукт, то можа быць і «якасня».

Што замінае журналістыцы быць якаснай? Пункт першы – лянота і адсутнасць інтарэсу да таго, што адбываецца вакол. Лянота дачытаць на канца нейкую нататку, каб зразумець сутнасць, дзеля якой і варта пісаць артыкул ці здымаць сюжэт. Лянота выслухаць чытача, каб убачыць у прыватным агульнае. Лянота паглядзець вакол, каб знайсці нешта цікавае, патэлефанаваць, каб вывучыць іншы бок пытання.

Пункт другі: занадта моцная інфармацыйная плынь. Не хапае часу і памяці, каб усё адразу ахапіць. Не хапае часу, каб спыніцца, падумаць, згенераваць свежую ідэю. Таму скочам на верхавінах, імкнемся нічога не згубіць, але капаем не глыбока. Бо дзеля тако, каб капаць глыбей, трэба час. З іншага боку, і аўдыторыя зрэдку хоча «глыбей». Шмат каму хапае прачытаць назвы артыкуда і лід, каб рабіць высновы на форуме.

Яшчэ ёсць такі элемент незапатрабаванасці. Часам нататка, на якую пайшло некалькі хвілінаў больш папулярная, чем артыкул, на які ідуць дні. А кіраўніцтва патрабуе наведвальнасці. І які сэнс працаваць тры дні над «шэдэўрам», калі можна зрабіць шмат маленькіх нататак?

Наступны, трэці пункт: ангажаванаць. Беларускія СМІ і Інтэрнэт-рэсурсы ператвараюцца ў прапагадысцкія рупары, забываючыся на тое, што асноўная задача журналіста – інфармаваць, а не прапагандаваць. У выніку займаемся пошукам вонкавых і знешніх ворагаў, хто «чырвоны», а хто «белы», хто «чэсны», а хто «нячэсны».

Ну і, нарэшце, апошні, трэці пункт: недавер і палкі ў колы з боку ўладаў. Тут без каментароў.

Павал Мажэйка, вядоўца тэлеканалу “Белсат”

-  Перакананы, што ў Беларусі людзі, якія працуюць у журналістыцы, часта выдаюць фактоіды за факты. Прыкладам, што для нас, грамадзянаў Беларусі, вартага ў тым, што Фядута даў падсрачніка Рымышэўскаму? Чаму нам забіваюць галаву гэтым з усімі падрабязнасцямі практычна з усіх незалежніцкіх рэсурсаў? У той жа час шмат тэмаў, праблемаў не знаходзіць месца на старонках, альбо з'яўляецца ў выглядзе кастраванай «інфармушкі».

Прычын гэтаму шмат, і закрытасць інфармацыі, і шматстаночнасць журналістаў, і беднасць, і самацэнзура, і прэсінг уладны, і тое, што журналісты не ведаюць свайго чытача, ці гледача, ці слухача, і нават падсвядомае жаданне змяніць свет сваім матэрыялам, ці хаця бы «Луку скінуць». Па-праўдзе кажучы я думаю, што сённяшняе пакаленне тых, хто працуе ў журналістыцы, масава не знойдзе сябе ў свабоднай журналістыцы, калі прыйдуць лепшыя часы. Ад звычкі выдаваць фігню за важную для аўдыторыі інфармацыю цяжка адмовіцца.

Сяргей Сацук, рэдактар праекту ««Ежедневник»

- Для мене якасная журналістыка, у першую чаргу, аб'ектыўная і непрадузятая. Зразумела, калі пішаш пра чорта, то адпачатку лічыш, што ён кепскі. Калі ж пра святога, то не верыш, што ён мог нешта дрэннае нарабіць. Якасная журналістыка для мяне, гэта тая, што дазваляе адрынуць першапачатковыя перакананні, хто добры, а хто кепскі.

Другі момант, які таксама тычыцца аб'ектыўнасці, гэта магчымасць знаходзіцца ў баку ад палітычных плыняў. На жаль, у нас практычна ўся незалежная журналістыка так ці інакш уцягнутая ў барацьбу з уладамі. Не кажу, што гэта віна журналістаў, хутчэй наадварот – уладаў, якія ўцягваюць нас у барацьбу, каб потым тыкнуць нас у нашую ж неаб'ектыўнасць.

І трэці момант – лянота. У нас практычна заўсёды вісіць аб'яўка аб пошуку журналістаў, і я бачу, што ў апошні час добрых журналістаў зусім мала. І галоўная прычына  - лянота. Журналісты не хочуць здабываць інфармацыю, браць каментары, спраўджваць факты. Гэта асабліва тычыцца тых рэсурсаў, дзе журналісты працуюць напаўлегальна і адпачатку не маюць магчымасць запытваць і спраўджваць інфармацыю.

Калі і пры якіх умовах будуць змены? Ці то зменіцца ўлада, прыйдзе нармальная, і журналісты будуць вымушаныя звярнуць увагу на якасць сваёй працы, бо будзе канкурэнцыя. Ці мы зараз ужо ўзгадаем, хто мы такія. Ведаю, гэта цяжка. Але калі мы паглядзім на сябе з боку адзін раз, другі, трэці, дзясяты, то, думаю, мы змаглі б і пры цяперашняй уладзе, якая нас правакуе, падвысіць якасць журналістыкі. Проста варта ўзгадаць элементарныя стандарты аб'ектыўнай прафесійная працы.

 

Фота «Гавары праўду», «Радыё Свабода», TUT.by, BAJ.by

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: