Вы здесь

Газеты – гэта цікавая крыніца па гісторыі Гродна

В фокусе

Падчас стажароўкі маладых навукоўцаў у Польшчы вядомая гарадзенская краязнаўца выбрала тэмаю свайго даследвання перыядычны друк Гарадзеншчыны ў 20-ыя гады мінулага стагоддзя. Чым ён зацікавіў жанчыну і чаму ён варты ўвагі сучаснікаў, Mediakritika.by запыталася ў самой Таццяны Казак.

 

- Спадарыня Таццяна, ваш зямляк Алесь Смалянчук, вядомы даследчык перыёдыкі на Беларусі кажа, што 20-я гады 20-га стагоддзя сталі часам росквіту перыядычнага друку. Вы падзяляеце яго меркаванне?

- Сапраўды гэты перыяд росквіту друку ў кантэксце Польшчы. Друку ўсіх нацыянальнасцяў, якія мелі больш-менш уплывовыя інтэлектуальныя эліты. Я даследвала перыяд існавання гарадзенскіх выданняў, пры гэтым акцэнты я рабіла на польскамоўны друк. Таму што беларускамоўны друк больш-менш даследваны. Ёсць апрацаванні, што дзе захоўваецца.

Мне насамрэч была цікавая прэсса, што выпускалася ў Гродна агулам, але большы ўсё ж рабіла акцэнт на тыя газеты, звесткі пра якіх мала дзе паўсталі. Будучы на стыпендыі для маладых навукоўцаў пры Варшаўскім ўніверсітэце, атрымалася прааналізаваць матэрыялы ў двух польскіх бібліятэках -  Нарадовай Бібліятэцы і Бібліятэцы Варшаўскага Ўніверсітэта. Адзін раз, што праўда, патрапіла таксама ў Віленскую Бібліятэку Ўрублеўскіх.

- Што цікавага ўдалося знайсці ў гэтых выданнях?

-  Шмат усяго, гэта сапраўдная скарбніца ведаў. Зараз калі бярэш газету ў рукі, там вельмі часта ёсць раздзелы “Па старонках газет”, “З друку”, у якіх можна знайсці некаторыя артыкулы пра Гродна, і пра выданні, што з’яўляліся ў нашым горадзе. Але ж далёка не ўсе. Да прыкладу, ці ведаеце вы, што яшчэ ў 20 гадах мінулага стагоддзя ў Гродна часцяком разглядаліся судовыя справы над рэдактарамі, і газеты аб гэтым таксама пісалі? Ці вось была такая газета ў Гродна - “Дзеннік Людовы”, выданне Польскай партыі Сацыялістычнай. Я так і не знайшла ніводнага яе нумара. Але па публікацыяях іхніх калегаў з іншай газеты, даведалася пра прычыну яе знікнення: “Рэдактар зыйшоў з гэтай газэты. Яна зачынена, увесь наклад не пушчаны ў продаж і г.д”.

- Колькі выданняў вам удалося даследваць?

- Разам з так званымі аднадзёнкамі мне ўдалося даследваць 76 выданняў на Гродзеншчыне перыяду 1918 – 1939 гадоў. Некаторыя газеты распачалі свой выхад трошку раней, напрыклад “Новае Жаццё”, яно пачало выдавацца ў 1918-м годдзе, але вядомыя нумары з 1920 года. Пераважная большасць з выданняў – польскамоўныя (55),  13 – беларускія, астатнія –  на ідыш. Гэтыя апошнія выданні, якім можна назваць “тэрра інкогніта”. Яны зусім не вывучаныя. У самых палякаў яшчэ да сённяшняга часу няма каталога за гэты перыяд . Створана вялікая праца пра папярэдні перыяд - выданні да 1918 году. А за гэты перыяд нічога няма.

- Твая праца зараз выглядает як навыковы артыкул, ці гэта нешта іншае?

- Зараз гэта каталог і двадцаць  старонак тэксту да яго. Пакуль яны ў мяне на польскай мове, але я перакладу і на беларускі, мы іх таксама абавязкова надрукуем. Гэты каталог з’яўляецца добрай крыніцай для любога даследчыка Гродна таго перыяду. Я рабіла гэты каталог такім чынам, каб было бачна назву, хто выдавец, хто рэдактар выданняў, як яны змяняліся. Пазней я апісвала газету, як паўстала, чым займалася, вылучала рубрыкі і аўтараў.

- З якімі постацямі можна пазнаёміцца з твайго каталогу?

- Адна з больш знакамітых постацяў – мой ўлюбёны Юзэф Ядкоўскі. Ён друкаваўся напрацягу ўсяго перыяду свайго жыцця ў Гродна. Яго краязнаўчыя артыкулы, скарбніца гісторыі Гарадзеншчыны. Ён таксама пісаў артыкулы, прысвечаныя ахове помнікаў. У адным з выданняў, дзе ён друкаваўся, у то час нават распачалася дыскуссія пра тое, ці павінен гараденскі музей быць на замку  .

Таксама цікавай асоба, якая паўстала на старонках, газетаў мінулага стагоддзя – Станіслаў Земак, кіраўнік таварыства Элаізы Ажэшкі ў Гродна. Здаецца, ўсё, што пісалася пра Ажэшку пазней, грунтавалася на ягоных артыкулах.

А самы малавядомы чалавек , пра якога давялося даведацца, – гэта Антоні Патла. Аўтар, якія пісаў артыкулы пра  тагачасную палітыку, пра гаспадарку. Выпадкова гартаючы польскія выданні я знайшла яго ўспаміны пра Гродна на 83-х старонках. Спадзяюся, што гэтыя ўспаміны будуць цікавыя даследчыкам і стануць новай старонкаў у гісторыі нашага горада.

- На ваш погляд, які самыя цікавыя выданні таго часу?

- Былі некаторыя выданні , якія б сёння назвалі жоўтай прэсай. Яны пісалі пра тое, што з ваколіцах Гродна жыве вампір. Сустракала ў іх і такія паведамленні: “На вуліцы Брыгіцкай жыве сям’я , у якой дачку прыкоўваюць ланцугамі”.

З самых цікавых рэчаў, пра якія пісалі тагачасныя газеты, – гэта жыццё у самым горадзе , чым жыў горад, якія былі балі ў замку, што змянялася. І рэальна праз газеты я адчувала, якім было і культурнае і грамадскае жыццё ў Гродна. А яно было цікавым і разнастайным.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: