ОБ АВТОРЕ

 

Карэспандэнт інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

Працаваў перакладчыкам англійскай мовы ў галіне СМІ.

Прафесійныя цікавасці: міжнародныя стасункі, правы чалавека.

ЕЩЕ МАТЕРИАЛЫ ЭТОГО АВТОРА

Вы здесь

Каралі і паліталогія: прымяненне аднаго тэрміна

Дакладнасць — ветлівасць каралёў. Гэты афарызм не ў апошнюю чаргу тычыцца і каралёў журналістыкі, і радавых аўтараў. Прынамсі, так адбываецца ў краінах з развітай і свабоднай прэсай.

У Беларусі ж не толькі дзяржаўныя прапагандысты, але і людзі з імём у дэмакратычных СМІ дазваляюць сабе дапускасць неахайныя недакладнасці ў праўдзівых (у цэлым) і актуальных артыкулах. Факты пра мінулыя падзеі правяраюцца па памяці, а не па Google. Тэксты перафразоўваюцца літаратурна і па прынцыпе «як я зразумеў», без аглядкі на лінгвістычную адпаведнасць. Змест цытат перакручваецца «дзеля прыгажосці».

Адной з рэгулярных недакладнасцяў, якую дапускаюць палітычныя журналісты, з'яўляецца прадстаўленне сваіх субяседнікаў у якасці палітолагаў. Не спрачаюся, у некаторых выпадках гэта сапраўды прыдатнае вызначэнне. Напрыклад, дырэктар інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч, уладальнік адпаведнай ступені PhD, несумненна, палітолаг. Але навошта называць гэтак жа вядомага метадолага, філолага ці партыйнага актывіста? Няўжо яны пакрыўдзяцца,  калі вы проста аддадзіце належнае іх годным заняткам?

Прыкладаў няправільнага ўжывання тэрміна «палітолаг» процьма, яны пад рукой, таму не будзем абцяжарваць сябе падрабязным іх разглядам. Што я хачу сказаць, дык гэта: «палітолаг»,  political scientist, як кажуць на Захадзе — прадстаўнік палітычнай навукі. Называць палітолагам філосафа, гісторыка ці журналіста, які цікавіцца палітыкай, гэтак жа недакладна, як называць хімікам фізіка, які разбіраецца ў хіміі.

Таму, калі гаворка ў вашым матэрыяле не ідзе пра чалавека, які атрымаў адукацыю ў галіне паліталогіі альбо заваяваў паліталагічную ступень, прапаную вам карыстацца адным з наступных (у залежнасці ад сітуацыі) вызначэнняў: палітычны аглядальнік, палітык, палітычны аналітык, палітычны каментатар, палітычны кансультант, дарадчык дэпутата Х, былы пасол у Y, палітычны мысліцель, political writer, у крайнім выпадку — эксперт па палітычных пытаннях, і гэтак далей...

Як бачым, варыянтаў процьма. Давайце ж будзем дакладнымі! Бо дакладнасць — гэта элементарная ветлівасць у дачыненні да чытача, чалавека, які нас корміць.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: