Вы здесь

Медыярынак Гродна: ён ёсць і яго няма

У горадзе над Нёманам штогод выпускаюць каля 50 журналістаў: каля 30 -кафедра журналістыкі гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, яшчэ каля 20 –Школа Маладога Журналіста пры грамадскай арганізацыі “Цэнтр Трэці Сектар”.

А пытанне, куды падацца маладому чалавеку, які лічыць сябе журналістам, да сёння актуальнае? Якія магчымасці парацаўладкавацца маюць маладыя пачаткоўцы? І чаму часцяком не выкарыстоўваюць іх?

Самае буйное гарадзенскае выданне на сёння – гэта “Вячэрні Гродна”. Газэта, якая выдаецца накладам 31 тысяча асобнікаў  і  карыстаецца папулярнасцю сярод жыхароў гораду.  Праблемы сацыяльнага характара, культура, спорт, эканоміка і соцыюм раскрываюцца, часам газета нават “чапляе “мясцовую ўладу.  Аднак , як заўважылі мясцовыя блогеры, калі б улады пераймаліся крытыкай, не паўсталі б новыя праекты кшталту “Среда Обитания”, БелЯма, якія ўздымаюць, у тым ліку, і мясцовыя праблемы.  

Між тым, падымаць больш вострыя і тым больш палітычныя праблемы ў выданні, заснавальнікам якога быў спачатку Гарадзенскі аблвыканкам, а зараз ЗАТ “Рэдакцыя “Вячэрняга Гродна”, здаецца, амаль немагчыма.

Уладкавацца туды на працу маладому журналісту ў “Вячорку” складана яшчэ і таму, што яе калектыў, які можна сказаць “мае сваю думку”,  рэдка прымае ў свае шэрагі новых людзей.

Другая абласная газета “Гродзенская праўда”  -  рупар гарадзенскага абласнога і гарадскога выканкамаў, пад рэдакцыяй Алены Берасневай, з’яўляецца, на маю асабістую думку, занадта кансэрватыўным выданнем. Артыкулы яе аўтараў здаюцца зажатымі ў сціслыя ідэалагічныя рамкі, працаваць трэба па загаду, ініцыятыву праяўляць няма дзе.  Шчыра кажучы, шукаць працу маладому спецыялісту ў “Гродзенскай праўдзе” я б ніколі не параіў

Яшчэ адно гарадзенскае выданне –  раёнка з шматабяцаючай назвай “Перспектыва”. Гэтае выданне пастаяна шукае маладых журналістаў, аднак таксама выданне мае праблемы ў ідэалагічнай накіраванасці. І калі вы маеце погляды адрозныя ад дзяржаўных,  гэта таксама не ваш шлях.  

Куды яшчэ маладому журналісту пайсці пашукаць працу ў Гродна? Тэлерадыёкампанія “Гродна” перманентна шукае спецыялістаў, якія маглі б чытаць навіны пра працу на палях і пастановы выканкамаў. Знайсці працу ў яе рэдакцыях досыць рэальна і  маладыя журналісты з прагаю “трапіць у целік” ахвотна ідуць працаваць “размаўляючымі галовамі”.

Ёсць у Гродна яшчэ ведамасныя выданні “Міліцэйскі веснік” і “Гродзенскі хімік”. Першы распавядае пра жыццё гарадзенскай міліцыі і з’яўляецца прадстаўніцтвам прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама, другі – ведамаснае выданне дзвух гарадзенскіх прадпрыемстваў “Азот” і “Хімвалакно” і, па словах супрацоўнікаў прадпрыемставаў, ніколі не абараняла правы працоўных, а толькі адміністрацыю прдпрыемчтваў.

Ну, а што ж незалежныя выданні, дзе малады журналіст можа праявіць сябе напоўніцу? Сумнавядомы факт, але недзяржаўных выданняў у Гродна няма шмат год. Таму свае першыя крокі ў прафесійнай журналістыцы шматлікія пачаткоўцы робяць у інтэрнэт-праектах. Галоўны з іх - “Твой Стыль”. Гэта маладзёвы інтэрнэт-праект, створаны гарадзенцамі для гарадзенцаў. “Твой стыль” – гэта он-лайн газета, радыё і відэа, фотагалерэя і фанатэка.

Між тым, “Твой Стыль”, як прызнаюцца яго заснавальнікі, можа быць толькі стартавай пляцоўкай, ці месцам, дзе можна раскрыць свае думкі. А калі нехта хоча зарабляць з прафесіі, то і гэтае месца не лепшае.  

Такім чынам, пашукаўшы легальную працу журналістам у Гродна, якая б прыносіла задавальненне і, канешне, грошы, маладыя гарадзенскія рэпарцёры звяртаюць свой погляд у бок замежных праектаў, кшталту “Радыё Рацыі” ці “Еўрарадыё”. А самым перспектыўнай працай для маладога журналіста, які шукае працу ў Гродна, на маю думку, з’яўляецца праца на “Радыё Свабода”, ці “Белсаце”. Шкада толькі, што вакантныя месцы там даўно занятыя.

А пакуль застаецца толькі чакаць, что сітуацыя са СМІ на Гарадзеншчыне хутка зменіцца. І маладым журналістам будзе дзе праявіць свае таленты і здольнасці. 

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: