Вы здесь

Навіны без навінаў

Вялікая частка матэрыялаў, якія выходзілі ў інфармацыйных выпусках дзяржаўных тэлеканалаў у азначаны час, увогуле не з’яўлялася навінамі.  Адзіная  нагода для іх выхаду ў эфір – на гэтую тэму выказваўся Аляксандр Лукашэнка. Сюжэты ж, па-сутнасці, былі відэаілюстрацыямі ягоных ідэй.  Між тым, парушэнне стандарту аператыўнасці было частым і ў інфармацыйных выпусках  на незалежным тэлеканале “Белсат” (у адзін з вечароў такія матэыялы “не аб чым” адкрывалі інфармацыйны выпуск тэлеканалу).

Метадалогія маніторынгу вечаровых навінаў

Агулам чарговы маніторынг паказаў, што каля траціны эфірнага часу навінаў на беларускіх тэлеканалах аддавалася сюжэтам без інфармацыйнай нагоды. У той самы час у выпусках вечаровых навінаў не знаходзілася месца для актуальных і значных падзеяў эканамічнага ды сацыяльна-палітычнага жыцця Беларусі. Напрыклад, за тыдзень маніторынга прагучала шмат трывожных эканамічных “званочкаў”, якія не былі заўважаныя ніводным з тэлеканалаў.

  1. Матэрыялы з прыкметамі замоўленасці альбо цэнзуры:

Тэлеканал

Кастрычнік 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

Верасень 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

Жнівень 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

БЕЛСАТ

21 (58%)

20 (56%)

21 (58%)

БЕЛАРУСЬ-1

41 (76%)

42 (62%)

47 (82%)

ОНТ

27 (59%)

26 (57%)

34 (60%)

Доля матэрыялаў з прыкметамі замоўленасці альбо цэнзуры на беларускіх тэлеканалах застаецца стабільнай. Пры гэтым прычынай некаторага зніжэння на дзяржканалах колькасці такіх матэрыялаў у кастрычніку ў параўнанні са жніўнем была агулам меншая сума матэрыялаў за тыдзень. Бо інфармацыйны вечар аўторка, 16 кастрычніка, быў у значнай частцы прысвечаны прэс-канферэнцыі Лукашэнкі расейскім журналістам. І калі ОНТ прысвяціў гэтай падзеі прыкладна палову эфірнага часу інфармацыйнага выпуску, то тэлеканал “Беларусь-1” увогуле пасунуў “Панараму” на гадзіну раней, а ў звычайны час даў запіс прэс-канферэнцыі.  

У інфармацыйным эфіры тэлеканалаў “Беларусь-1” і ОНТ назіралася істотнае зніжэнне колькасці матэрыялаў з парушэннем стандартаў аддзялення фактаў ад думак, а таксама даставернасці і дакладнасці. Таксама зменшылася практыка каментаванняў ды ацэнак журналістаў і падачы няспраўджаных фактаў ды інфармацыі без спасылак на крыніцу. Асабліва заўважнае зніжэнне парушэння гэтых стандартаў назіралася ў навінах каналу ОНТ. Але на абодвух дзяржканалах  была высокай колькасць сюжэтаў з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці і рэкламы, а на “Беларусь-1” яна значна павялічылася.

Дзяржканалы

Галоўным ньюсмейкерам для дзяржканалаў быў кіраўнік дзяржавы. Ягоныя публічныя выступы сталі крыніцай з’яўлення цэлага шэрагу пазітыўных сюжэтаў пра ўладу з прыкметамі замоўленасці. Пры гэтым назваць такія сюжэты навіннымі немагчыма, бо ў іх парушаны стандарт аператыўнасці, яны ня маюць падзеі ў якасці інфармацыйнай нагоды.

Без цытавання Лукашэнкі не абышоўся сюжэт пра п’янства на “Беларусь-1 ад 17 кастрычніка: “Государство не должно содержать тунеядцев. С такой критикой накануне выступил Президент Беларуси на пресс-конференции представителям российских региональных СМИ. Ведь на сегодняшний день в нашей стране свободных вакансий в три раза больше, чем безработных. Вообще социальная политика государства для асоциального класса – нонсенс для многих наших соседей. Беларусь чуть ли не единственная страна на всем постсоветском пространстве, где для бомжей открыты специальные ночлежки, а безработным выплачивают пособия”.

Такую ж самую практыку выкарысталі журналісты “Беларусь-1” у сюжэце пра адкрыццё дома састарэлых у Астрыне ад 18 кастрычніка: На сегодняшний день только в Гродненской области проживает 220 000 пожилых людей. 17 000 из них абсолютно одиноки и еще больше – 90 000 – проживают одни. Именно на таких стариков обращает внимание государство в первую очередь. Шла речь об этом и на недавней пресс-конференции для российских СМИ”.

У пятніцу, 19 кастрычніка, “Беларусь-1 зноўку цытавала кіраўніка дзяржавы без інфармацыйнай нагода:Однако вопрос до сих пор находится на контроле у Главы государства. Об этом Александр Лукашенко говорил и российским журналистам на пресс-конференции в Минске.  А ведь, продолжает Глава государства, эту инициативу на первоначальном этапе некоторые даже критиковали. Сегодня перенимают опыт. Российские правоохранители на одной из последних встреч с белорусскими коллегами заявили о намерении разработать аналогичный документ у себя на родине. Самое главное, что благодаря декрету Президента появился четкий механизм по защите детей в неблагополучных семьях, и он, этот самый механизм, в котором задействованы многие министерства и ведомства, работает”.

Сюжэт на аналагічную тэму выйшаў у той самы дзень і на ОНТ: “О развитии такой системы воспитания – альтернативы привычным детским домам – говорил и Президент на пресс-конференции российским региональным журналистам. По мнению Александра Лукашенко, от нерадивых родителей детей всё равно нужно забирать, но в детских домах они воспитываться не должны. Помощь детям в неблагополучных семьях предусматривает специальный президентский Декрет №18. По нему любому необразцовому родителю сначала пытаются помочь разные ведомства, а изъятие ребёнка из семьи – это крайний случай”.

Выказванне Лукашэнкі стала прычынай з’яўлення матэрыялу пра пазыкі за паслугі ЖКГ на ОНТ 17 кастрычніка: “Повышать пособия по безработице, несмотря на социально ориентированную политику, нецелесообразно. Об этом накануне на пресс-конференции российским журналистам заявил Александр Лукашенко. В нашей стране в 3 раза больше вакансий, чем безработных, созданы все условия для того, чтобы любой человек мог найти работу, отметил Александр Лукашенко. Многие безработные привыкли жить на пособие, то есть фактически за счёт государства, и не пытаются трудоустроиться. Тем временем даже такие люди не остаются без внимания”.

У той жа дзень яшчэ адно выказванне кіраўніка дзяржавы стала прычынай для з’яўлення сюжэта ОНТ пра доўгабуд дому для спартоўцаў: “О том, что проблемная стройка находится под контролем на самом высоком уровне, будущие жильцы этого дома услышали из трансляции пресс-конференции Президента для российских журналистов. Глава государства в качестве ответа на вопрос, как должны реагировать белорусские чиновники на критику со стороны журналистов, в пример привёл ситуацию с могилёвским домом-долгостроем”.

БЕЛСАТ

Навіны без навінаў, то бок матэрыялы з прыкметамі замоўленасці і без інфармацыйнай нагоды, з парушэннем стандарту аператыўнасці з’яляліся і на тэлеканале “Белсат” ва ўсе дні маніаторынгу, акрамя панядзелку, 15 кастрычніка.

У асноўным гэта былі апошнія сюжэты інфармацыйных выпускаў, прысвечаныя сацыяльным праблемам, альбо нарысы ды чалавечыя гісторыі (Тэмы: спрэчка жыхароў менскага дому з камунальнымі службамі, гатэль у Амстэрдаме, разбурэнне архітэктурных помнікаў у Магілеве, беларуска ў Брусэлі).

Аднак 18 кастрычніка канал распачаў выпуск навінаў адразу з двух такіх сюжэтаў. Нагодай для першага сюжэта выпуску стала  выказванне прэс-сакратара  МЗС пра тое, што Беларусь і Еўразвяз павінныя пачаць дыялог. Акрамя мізернай інфармацыйнай значнасці нагоды, адсутнасці падзеі,  адсутнасці бэкграўнду, што стала складнікамі парушэння стандарту паўнаты інфармацыі, аўтар маніпуляваў фактамі, літаральна цягам 40 секунд даўшы супрацьлеглую інфармацыю: “Еўропа і Беларусь маюць распачаць дыялог – у іх нават аднолькавыя погляды на фармаванне грамадзянскай супольнасці. Прынамсі, такі тэзіс агучыў прэс-сакратар МЗС. Праўда, на ягоную думку, поўнай згодзе перашкаджаюць...” У той жа час Андрэй Савіных, прэс-сакратар МЗС у сюжэце кажа: “Славутыя падвойныя стандарты, якія Захад выкарыстоўвае для ацэнкі сітуацыі ў нашай краіне. У гэтым кантэксце выбіральнасць меркаванняў ЕЗ відавочная і стварае сур’ёзныя праблемы. Па-другое, сістэмнаю праблемаю ёсць адрозненні ў падыходах да развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”.

Аўтар таксама дазволіў сабе ўласныя каментары, парушыўшы стандарт аддзялення фактаў ды думак: “Але гэта – будучыня. Цяперашнія рэаліі – працягненне санкцыяў супраць уладаў Беларусі з боку Бруселю. Таму энтузіястаў дыялогу, які нібыта мог бы прывесці да дэмакратызацыі Беларусі, можа чакаць расчараванне. Аднак іншага шляху выправіць сітуацыю ў краіне на гэты момант увогуле не відаць”.

Таксама без інфармацыйнай нагоды выйшаў сюжэт пра тое што былы палітвязень Сяргей Каваленка падзякаваў усім, хто  яго падтрымліваў. Падзяку Каваленка выказаў у сінхроне для гэтага ж сюжэта. Парушаныя стандарты паўнаты ды аператыўнасці: сюжэт ня мае падзеі, навіны і фактычна стаў нагодай для таго, каб яшчэ раз распавесці пра палітвязняў у Беларусі.

Аўтары таксама парушылі стандарт даставернасці, ды аддзялення фактаў ад меркаванняў: “Аднак цяпер і былыя палітзняволеныя, і палітыкі згаджаюцца, што вызваленне закладнікаў рэжыму магчымае толькі пры ціску на ўлады краіны”.  Лідар КХП БНФ Зянон Пазняк кажа: “І ён мусіць быць штодня – праз медыі, прэсу, выданні”. Зноўку аўтар: “У сваю чаргу, акрамя вонкавага ціску на ўлады з патрабаваннямі вызваліць палітвязняў мусіць быць і ўнутраны ціск. Але палітычныя апаненты Аляксандра Лукашэнкі рэальна аказаць яго пакуль не здольныя, лічаць палітычныя аглядальнікі”.

Матэрыялы з прыкметамі палітычнай замоўнасці (альбо цэнзуры)

Тэлеканал

Кастрычнік 2012 Колькасць

Верасень 2012

Колькасць

Жнівень 2012

Колькасць

БЕЛСАТ

16

16

11

БЕЛАРУСЬ1

26

33

22

ОНТ

14

16

21

Дзяржканалы

Асноўная маса палітычна замоўленых матэрыялаў тычылася чарговага прэс-тура ў Беларусь расейскіх журналістаў і прэсавай канферэнцыі Лукашэнкі, а таксама выступу Лукашэнкі на першым паседжанні Савета Рэспублікі . Аднак палітычная замоўленасць у матэрыялах дзяржканалаў прасочвалася нават у тых тэмах, якія, на першы погляд, не былі звязаныя з палітыкай. Шэраг сюжэтаў быў прысвечаны неаператыўным тэмам, адзінае з’яўленне якіх на экранах тлумачылася тым, што на гэтую тэму выказваўся Лукашэнка.

БЕЛСАТ.

На “Белсат” значаная частка палітычна замоўленых матэрыялаў тычылася падзеяў звязаных з міжнароднымі дачыненнямі.  Працяг санкцый Еўразвязу, выбары ў Літве, у міжнародных аглядах матэрыялы пра вынікі выбараў у Расіі ды затрыманне Удальцова ў Расіі, сюжэт пра магчымасць перамоваў беларускіх уладаў з Еўразвязам, а таксама сюжэты пра скандал вакол выдачы польскімі ўладамі інфармацыі па рахунках Бяляцкага ды высылку падаткавых дакументаў 30 беларускіх грамадскіх актывістаў. Акрамя адсутнасці балансу думак найбольш часта парушаўся стандарт аддзялення фактаў ад думак. Аўтары сюжэтаў шчодра выказвалі ўласныя меркаванні ды давалі свае ацэнкі.

1.1.1.         Негатыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую ўладу:

Тэлеканал

Кастрычнік 2012

Колькасць

Верасень 2012

Колькасць

Жнівень 2012

Колькасць

БЕЛСАТ

12

12

11

БЕЛАРУСЬ1

2

0

0

ОНТ

0

0

0

Дзяржканалы

У эфір “Беларусь-1” вышлі два матэрыялы, якія ўтрымлівалі негатыўную ацэнку працы беларускіх уладаў. Гэта былі два паркетныя матэрыялы пра паездку міністра сельскай гаспадаркі Якабсона ў Віцебскую вобласць ад 15 кастрычніка, і пра выязныя прыёмы кіраўніка КГК і кіраўніка Рэспубліканскай пракуратуры ў Віцебск ад 17 кастрычніка. Аднак крытыка тычылася толькі мясцовых ўладаў, пры гэтым у дачыненні да рэспубліканскіх чыноўнікаў сам матэрыялы агулам былі пазітыўнымі. Самім скрытыкаваным прадстаўнікам мясцовых уладаў слова ў сюжэтах не знайшлося.

БЕЛСАТ

“Белсат” у асвятленні дзейнасці беларускіх уладаў амаль даганяе дзяржканалы па долі матэрыялаў, аддадзеных тэме. Аднак, у асноўным, гэта незбалансаваныя негатыўныя матэрыялы пра ўладу.

Так у матэрыяле пра працяг санкцый ЕЗ супраць Беларусі ад 15 кастрычніка хоць і пададзены сінхрон прэс-сакратара беларускага МЗС Савіных, аднак акрамя сінхрона прадстаўніцы ЕЗ Кэтрын Эштан пададзеныя таксама чатыры крытычных выказванні незалежных палітолагаў.  Нягледзячы на гэта, аўтар у дадатак  яшчэ і сам адкаментаваў падзею і даў ўласныя ацэнкі, парушыўшы  стандарт аддзялення фактаў ад думак: “Аднак афіцыйны Менск да шырокіх жэстаў, відаць, пакуль не гатовы. Хаця і ісці зноў на адкрытую канфрантацыю не хоча ”“Што ў сваю чаргу азначае адсутнасць механізму ўплыву на яго. Замкнёнае кола, развязаць якое змогуць толькі мацнейшыя санкцыі або мацнейшая зацікаўленасць афіцыйнага Менску ў аднаўленні дыялогу”. Але пры гэтым не падаў бэкграўнду, сутнасці санкцый ды іншай істотнай інфармацыі. 

Таксама негатыўныя матэрыялы пра ўладу былі прысвечаныя прэс-туру расейскіх журналістаў ды прэс-канферэнцыі Лукашэнкі, а таксама выказванню Лукашэнкі пра тое, што Ірына Халіп можа выязжаць з краіны. Тут ізноў не было бэкграўнду, тобок глядач не меў шансу даведацца, хто такая Ірына Халіп і чаму ёй абмежаваны выезд. Пры гэтым аўтар у гэтых сюжэтах два дні запар падаваў недаставерную інфармацыю, што ядзерная зброя з  Беларусі была вывезеная да 1994 года: “Але сітуацыя такая, што прэзідэнт спакойна можа сабе дазволіць скажаць факты і абяцаць свабоду. Ці заробкі 500 долараў. Бо, па-першае, шмат хто верыць. А па-другое, адказваць за хлусню яму пакуль не давялося”, “Наколькі можна верыць прэзідэнту, паказвае і ўчорашняя прэс-канферэнцыя расейскім медыям. Лукашэнка разгаварыўся не толькі пра абкаканых футбалістаў і справу “Pussy Riot”, але і заявіў, што менавіта ён займаўся вывазам ядравай зброі з Беларусі пасля развалу Савецкага Саюзу. Гэты факт лёгка праверыць: боегалоўкі выехалі ў Расею да 1994 года”.

Негатыўныя сюжэты пра ўладу без балансу думак, бэкграўнду, але з ўласным меркаваннем аўтараў з’явіліся таксама ў тэме ўвядзення інстытута амбудсмена па правах чалавека ў Беларусі (“Аднак пра тое, што ініцыятыва дзяржавы можа стацца чарговай імітацыяй, сведчыць і наступны факт…”), сюжэцу без інфармацыйнай нагоды ад 18 кастрычніка пра заяву Савіных што Беларусі трэба пачынаць дыялог з ЕЗ,  у сюжэце пра выступ Лукашэнкі ў Савеце Рэспублікі ад 19 кастрычніка (“Для эканомікі гэта азначае, што пералічаныя прэзідэнтам краіны ва ўсіх тэндарах і інвестыцыях будуць на першых месцах. З палітычных прычынаў. Бо яны або маюць падобныя з Менскам погляды на правы чалавека, або проста не звяртаюць увагі на падзеі ў Беларусі. Хоць само размяшчэнне Беларусі стварыла крыху іншую карціну саюзніцтва”).

Таксама негатыўныя матэрыялы пра беларускую ўладу выходзілі на непалітычныя тэмы. Напрыклад у сюжэце пра стаўку межбанкаўскага крэдыту ад 18 кастрычніка адсутнічае баланс, выказваюцца толькі эксперты з адной грамадскай арганізацыі, з’яўляюцца каментары аўтара, парушаецца стандарт даставернасці ды дакладнасці, аўтар падае скажоныя факты: “Стаўка міжбанку – гэта велічыня, пад якую камерцыйныя банкі пазычаюць адзін аднаму беларускія рублі тэрмінам на суткі. Ад канца мінулага тыдня і на пачатку гэтага яна паступова зніжалася. Але сёння скокнула амаль на 24 пункты. Кароткатэрміновае зніжэнне тлумачыцца тым, што Нацыянальны банк “укінуў” у камерцыйныя банкі беларускія рублі. Гэта дапамагло, але не надоўга. Сёння кіраўніца галоўнай банкаўскай установы дало зразумець, што больш такіх палёгкаў не будзе. Гэта значыць, што банкі надалей будуць сутыкацца з дэфіцытам рублёвай ліквіднасці – дадаюць незалежныя эксперты”.

Аўтар падаў толькі адзін варыянт тлумачэння скокаў ставак міжбанку. Між тым дэфіцыт рублёў з’яўляецца таксама наступствам валютнага ажыятажу ў верасні. А новы рост стаўкі выкліканы не толькі “ўкідам”, але і адлічэннем банкаў у фонд абавязковага рэзерву.

У сюжэце пра змену тарыфаў на электраэнергію адсутнічаў баланс думак, парушаўся стандарту паўнаты, а таксама стандарту дакладнасці, аўтар падаў скажоны факт: “Левая рука ня ведае, што робіць правая. Да 2016 г. беларусы пачнуць аплачваць 100 % кошту электраэнергіі – заявіў сёння віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка. Паралельна з гэтым Міністэрства энергетыкі працуе над праектам пастановы аб... дыверсіфікаванай сістэме аплаты за электрычнасць”. Аднак дыферынцыяцыя тарыфаў  і ўвядзенне 100% -й аплаты праз 3 гады – працэсы, якія не супярэчаць адзін адному.

Таксама негатыўны матэрыял пра беларускую ўладу выйшаў у сюжэце пра перамогу беларускай зборнай па футболе ў каманды Грузіі: “Як і гатовыя да наступстваў усе, каго прэзідэнт палічыць вінаватым у невыкананні планаў і пастаўленых задачаў. Ці тыя, хто проста не спраўдзіў ягоных спадзяванняў. Незалежна, ці гэта міністр, ці трэнер”.

1.1.2.         Пазітыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую ўладу

Тэлеканал

Кастрычнік 2012

Колькасць

Верасень 2012

Колькасць

Жнівень 2012

Колькасць

БЕЛСАТ

0

0

0

БЕЛАРУСЬ1

22

27

22

ОНТ

14

14

21

Дзяржканалы аддаюць прыкладна траціну эфірнага часу пазітыўным матэрыялам пра ўладу.

Пазітыўныя матэрыялы пра беларускую ўладу на дзяржканалах былі прысвечаныя прэс-туру расейскіх журналістаў ды прэс-канферэнцыі Лукашэнкі. Гэтыя сюжэты на абодвух дзяржканалах будаваліся амаль ідэнтычна: пазітыўныя сінхроны гасцей, падборка цытат Лукашэнкі з прэс-канферэнцыі, каментары аўтара.

Таксама пазітыўныя матэрыялы пра беларускую ўладу з парушэннем балансу думак увесь тыдзень  выходзілі на неаператыўныя тэмы ў якасці відэаілюстрацый выказванняў Лукашэнкі на прэс-канферэнцыі расейскім журналістам.

На цытатах Лукашэнкі, у асноўным, былі збудаваныя матэрыялы пра пачатак працы Савету Рэспублікі на абодвух каналах.

ОНТ: “Совет Республики занимает важнейшее место в белорусской политической системе. По мнению Александра Лукашенко, это своеобразный «фильтр». Президент также напомнил, что основные цели законотворчества – это эффективная экономика и социальная политика. Пора двигаться вперёд и в развитии местного самоуправления. Условия для этого уже созданы. Ещё одно ключевое направление – межпарламентские международные контакты. Президент потребовал, чтобы работа сенаторов была на виду. Так, прислушиваться к общественному мнению и вести прямой диалог с людьми – это обязанность каждого сенатора”. Прычым і ў адным з гэтых сюжэтаў не было дадзенае слова самім дэпутатам.

Таксама пазітыўныя матэрыялы пра беларускую ўладу на “Беларусь-1” былі прысвечаныя паездкам па рэгіёнах прэм’ер-міністра і дзяржаўных чыноўнікаў: кіраўнікоў Дзяржкантроля, Рэспубліканскай Пракуратуры, Следчага камітэту, Белтэлерадыёкампаніі.  Сюжэты былі пададзеныя з парушэннем стандартаў балансу думак паўнаты, аддзялення фактаў ад думак, даставернасці.

ОНТ падаў сюжэт пра паездку “ветэранаў Ураду” у Івацэвіцкі раён. Сюжэт збудаваны на падборцы пазітыўных сінхронаў: «Сергей Линг возглавлял Правительство в период определения пути развития сельского хозяйства. Выбор сделали в пользу крупнотоварного производства и механизации. Посетив новый кукурузокалибровочный завод, убедился, что тогда не ошиблись. Сергей Линг, премьер-министр Беларуси в 1996-2000 гг.: «Когда мы говорим об экспорте сельского хозяйства в $5 млрд в 2012 году – это уже победа. И победа настоящая. Глубокое удовлетворение испытываешь, видя движение в том, что было когда-то заложено тобой».

Пазітыўны матэрыял пра мясцовыя ўлады (пра закупку скутераў для сельскіх дактароў у Навагрудскім раёне) прайшоў толькі ў эфіры ОНТ 19 кастрычніка. Аднак ён выйшаў з парушэннем стандарту аддзялення фактаў ды меркаванняў: “Новогрудские власти обнадежили – посчитаем, подумаем, сделаем”.

Такама выходзілі эканамічныя матэрыялы, дзе праблемная тэма маскіравалася кампліментарнай для беларускіх уладаў падачай. Так  18 кастрычніка тэлеканал “Беларусь-1” падаў матэрыял пра змену стаўкі рэфінансавання. У сюжэце пададзены толькі сінхрон кіраўніцы Нацбанку Надзеі Ермаковай пра тое, што стаўка знаходзіцца на пазітыўным ўзроўні. Таксама замест таго, каб даць слова прадстаўнікам МВФ, якія зноў пачалі працу ў Беларусі, аўтары сюжэту ў парушэнне стандартаў дакладнасці і даставерасці даюць іх меркаванне са словаў Надзеі Ермаковай: “На данный момент, по словам Надежды Ермаковой, каких-то дополнительных вопросов или "негативных моментов" представители МВФ не отметили”.

“Белста” не даваў пазітыўных матэрыялаў пра беларускую ўладу.

1.1.3.         Негатыўныя, без балансу думак, матэрыялы пра беларускую апазіцыю

Тэлеканал

Кастрычнік 2012

Колькасць

Верасень 2012

Колькасць

Жнівень 2012

Колькасць

БЕЛСАТ

1

0

0

БЕЛАРУСЬ1

1

2

0

ОНТ

0

3

0

У навінах на тэлеканале “Беларусь-1” 15 кастрычніка з’явілася негатыўная ўзгадка пра беларускую апазіцыю ў сюжэце, прысвечаным сустрэчы Лукашэнкі з Мясніковічам: “После политической вакханалии так называемой оппозиции”. Болей дзяржканалы ніводнага разу не ўзгадалі беларускую апазіцыю.

Тэлеканал “Белсат” падаў адзін незбалансаваны матэрыял з негатыўнай ацэнкай дзейнасці беларускай апазіцыі. Прычым сам сюжэт не быў прысвечаны апазіцыі, інфармацыйная нагода – падзяка палітвязня Каваленкі ўсім хто яго падтрымліваў.

Аднак аўтар дазволіў сабе ўласныя каментары, спасылкі на ананімныя крыніцы: “У сваю чаргу, акрамя вонкавага ціску на ўлады з патрабаваннямі вызваліць палітвязняў мусіць быць і ўнутраны ціск. Але палітычныя апаненты Аляксандра Лукашэнкі рэальна аказаць яго пакуль не здольныя, мяркуюць палітычныя аглядальнікі… Гучных заяваў і дэкларацыяў сапраўды хапае. І іх колькасць толькі павялічваецца. Якраз напярэдадні дванаццаць беларускіх палітычных сілаў прынялі супольны зварот з заклікам патрабаваць ад уладаў Беларусі вызвалення палітвязняў. Накіравалі ж яго... у Еўразвяз”.

1.1.4.         Пазітыўныя, без балансу думак матэрыялы пра беларускую апазіцыю:

Тэлеканал

Кастрычнік 2012

Колькасць

Верасень 2012

Колькасць

Жнівень 2012

Колькасць

БЕЛСАТ

0

8

2

БЕЛАРУСЬ1

0

0

0

ОНТ

0

0

0

На дзяржканалах не было ўвогуле пазітыўных матэрыялаў пра беларускую апазіцыю.  

На тэлеканале “Белста” дзейнасць апазіцыі ўзгадвалася ўскосна ў сюжэтах на іншыя тэмы. Пры гэтым пазітыўнага незбалансаванага матэрыялу пра беларускую апазіцыю не было.

1.2.  З прыкметамі  карпаратыўнай замоўнасці, ці рэкламы:

Тэлеканал

Кастрычнік 2012

Колькасць

Верасень 2012

Колькасць

Жнівень 2012

Колькасць

БЕЛСАТ

5

5

1

БЕЛАРУСЬ1

18

14

5

ОНТ

12

13

3

Дзяржканалы

Колькасць матэрыялаў з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці ці рэкламы на дзяржканалах значна павялічылася ў параўнанні са жніўнем. Пры гэтым асабліва заўважны рост такіх матэрыялаў назіраўся на телеканале “Беларусь-1”. Яны выхадзілі ў эфір у кожным выпуску навінаў дзяржканалаў.

У большай часты матэрыялаў з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці ці рэкламы назіралася парушэнне стандарту аператыўнасці, тобок яны не мелі інфармацыйнай нагоды.

Галоўным чынам гэта былі сюжэты пра дзейнасць асобных дзяржаўных прадпрыемстваў ды установаў, а таксама паркетныя матэрыялы пра візіты ў рэгіёны кіраўнікоў асобных дзяржструктур. Так на “Беларусь-1” тэмамі такіх матэрыялаў сталі: некалькі сюжэтаў пра ЖКГ і ўключэнне ацяплення па ўсей краіне (парушэнне балансу думак, выказваліся толькі прадстаўнікі ЖКГ, парушэнне стандарту аператыўнасці); інвестфорум у Браславах (адсутнасць балансу думак, парушэнне стандарту даставернасці ды аддхзялення фактаў ад думак); некалькі паркетных сюжэтаў пра выезд кіраўнікоў Дзяржкантроля ды рэспубліканскай Пракуратуры на Віцебшчыну, прыем кіраўніка Следчага камітэта ў Мазыры, ды сустрэчу кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі з акторамі гарадзенскага драмтэатра (адсутнасць балансу думак, парушэнне стандарту паўнаты, аддзялення фактаў ад думак); конкурс лепшых сем’яў пад кіраўніцтвам Надзеі Ермаковай (адсутнасць балансу думак, не дадзена слова ніводнай сям’і якая ўдзельнічае ў конкурсе, толькі сінхроны Ермаковай і чыноўніка Мінпрацы, парушэнне стандарту аператыўнасці); пра падрыхтоўку “Белай Русі” да з’езда (адсутнасць балансу думак, аддзялення фактаў ад думак, парушэнне стандарту аператыўнасці); нарада ў Мінэнерга (у парушэнне стандарту балансу думак былі сінхроны толькі міністра энергетыкі,і хаця размова ішла пра падвышэнне тарыфаў для насельніцтва, у парушэнне стандарту паўнаты не было істотнай інфармацыі пра  фармаванне новых тарыфаў).

Таксама асобную групу матэрыялаў з прыкметамі карпаратыўнай замовы склалі сюжэты пра дзейнасць спецслужбаў.  Тэмы: беларуса, якія знаходзіўся ў вышуку, затрымалі ў Маскве, затрыманы адзін з кіраўнікоў беларускага МММ. У гэтых сюжэтах выказваліся толькі прадстаўнікі спецслужбаў, не было істотных фактаў ды бэкграндаў. У сюжэце пра МММ аўтары дазволілі сабе ўласныя каментары і парушэнне стандарту даставернасці:“Существует информация что мавроди собирает деньги на следующий аналогичный проект“.

З прыкметамі камерцыйнай рэкламы на “Беларусь-1” выйшаў сюжэт пра рыбную гаспадарку “Рассвет” Магілеўскай вобласці, а таксама войсовер пра новую прадукцыю гадзіннікавага прадпрыемства “Луч”.

ОНТ падала болей матэрыялаў з прыкметамі камерцыйнай рэкламы. Гэта сюжэт пра новыя паслугі па перагрузцы Беларускай чыгункі (толькі сінхроны прадстаўнікоў чыгункі, няма інфармацыйнай нагоды, каментары журналіста ды інфармацыя без спасылак на крыніцы): “Заказ предлагали и украинцам – те отказались из-за сложности. Белорусы взялись и успешно справляются. Ещё одно направление – контейнерные поезда – за последние 5 лет из разовых заказов они стали весомой статьёй дохода”.

Сюжэт пра новую прадукцыю і новую краму гадзіннікавага прадпрыемства “Луч”(выказваецца толькі прадстаўнік “Луча”, няма бэкграўнда), журналіст дазваляе сабе пазітыўныя каментары ды ацэнкі). Сюжэт пра адкрыццё цэнтра па мадэрнізацыі апаратуры вайсковага прызначэння (толькі выказванне прадстаўніка Цэнтра, уласныя каментары аўтара ды факты без спасылак):  “Управлять комплексом может всего один оператор. Не прослушиваются, устойчивы к помехам, обладают качественным сигналом на дальних расстояниях – это оценка военных экспертов после применения аппаратуры на совместных учениях”.

Сюжэт пра гранты Magna Carta College Oxford для Герасімені і Аверкава (няма балансу думак, бэкграўнда), а таксама пра прыватную вытворчасць забавак у Кобрыне (няма балансу думак, толькі сінхроны прадстаўнікоў прадпрыемства, пазітыўныя каментары журналіста, факты без крыніц), пра пра новую распрацоўку РНПЦ “Кардыялогія” ( выказваецца толькі прадстаўнік “Кардыялогіі”, няма бэкграўнда).

БЕЛСАТ

Незалежны тэлеканал выдаў сюжэт з прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці на тэму таго, як польскія падаткавыя службы даслалі фінансавыя дакументы пра ганарары тром дзесяткам грамадскіх дзеячоў на Беларусь (інфармацыя пададзеная толькі з боку інтарэсу беларускіх грамадскіх дзеячоў, парушаныя стандарты паўнаты – няма істотнай інфармацыі пра тое, чым гэта пагражае, што за лісты, якая менавіта інфармацыя ў іх утрымліваецца, замест гэтага аўтар сюжэта дазваляе сабе каментары і ацэнкі): “Але тая дапамога, якую аказвае Еўразвяз, мусіць быць прадуманаю”.

Прыкметы карпаратыўнай замоўленасці былі ў сюжэтах пра лакальныя пратэсты – акцыю невідушчых у Менску ды спрэчку жыхароў менскага дому з камунальнымі службамі. У сюжэтах аўтары падаюць інфармацыю толькі з боку пратэстуючых, не даюць слова адваротнаму боку. Інфармацыя ў сюжэце пра акцыю невідушчых выкладзеная хаатычна з парушэннем стандарту паўнаты (няма істотнай інфармацыі няма бэкграўнду), у сюжэце пра спрэчку з камунальшчыкамі аўтар дазваляе сабе ўласныя каментары: “Як кажуць, час рассудзіць. Але ўжо цяпер відаць, што суд гэты хутчэй будзе не на карысць камунальнікаў”.

З прыкметамі карпаратыўнай замоўленасці выйшлі: нарыс пра беларуску, што працуе у Радзе дзелавой супрацы Беларусь ЕЗ у Брусэлі: “Зразумеўшы, што такое сапраўдны еўрапеец і ўспрыняўшы мясцовую, бельгійскую культуру, Кацярына, ўсё ж ні на хвіліну не забываецца пра свае карані”. А таксама нарыс пра прыватны гатэль у Амстэрдаме: “Агульная плошча гатэлю складае 700 квадратных метраў. Сюды можна зайсці, каб проста пачытаць кнігу ці адпачыць у садку. Набыць як сувенір вось такую незвычайную ёмістасць са шкла ці кампазіцыю з драўляных палічак. Ці нават проста пагайдацца на крэселцы. Спыніцца ж у адзіным нумары з двухспальным ложкам, кухняю і гасцёўняю каштуе нятанна – 250 еўраў на дзень. Але за арыгінальную ідэю трэба плаціць!”

  1. У матэрыялах з прыкметамі замоўленасці (цэнзуры) тэлеканалы дапускаюць наступныя парушэнні  стандартаў

Матэрыялы з парушэннямі стандарту балансу думак:

Тэлеканал

Кастрычнік 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

Верасень 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

Жнівень 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

БЕЛСАТ

20 (56%)

20 (56%)

21 (58%)

БЕЛАРУСЬ1

36 (67%)

42 (61%)

41 (72%)

ОНТ

26 (57%)

25 (45%)

32 (56%)

Матэрыялы з парушэннямі стандарту паўнаты інфармацыі:

Тэлеканал

Кастрычнік 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

Верасень 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

Жнівень 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

БЕЛСАТ

20 (56%)

19 (53%)

16 (44%)

БЕЛАРУСЬ1

24 (44%)

33 (49%)

27 (47%)

ОНТ

21 (46%)

17 (37%)

22 (39%)

Матэрыялы з парушэннямі стандарту аддзялення фактаў ад думак:

Тэлеканал

Кастрычнік 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

Верасень 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

Жнівень 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

БЕЛСАТ

21 (58%)

15 (42%)

21 (58%)

БЕЛАРУСЬ1

22 (41%)

33 (49%)

32 (56%)

ОНТ

11 (24%)

20 (43%)

29 (51%)

Матэрыялы з парушэннямі стандарту  даставернасці інфармацыі:

Тэлеканал

Кастрычнік 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

Верасень 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

Жнівень 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

БЕЛСАТ

12 (33%)

12 (33%)

18 (50%)

БЕЛАРУСЬ1

19 (17%)

29 (43%)

29 (51%)

ОНТ

11 (24%)

17 (37%)

18 (32%)

Матэрыялы з парушэннямі стандарту дакладнасці падачы інфармацыі:

Тэлеканал

Кастрычнік 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

Верасень 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

Жнівень 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

БЕЛСАТ

12 (33%)

13 (36%)

14 (39%)

БЕЛАРУСЬ1

14 (26%)

24 (35%)

23 (40%)

ОНТ

11 (24%)

16 (35%)

16 (28%)

Матэрыялы з парушэннямі стандарту аператыўнасці інфармацыі:

Тэлеканал

Кастрычнік 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

Верасень 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

Жнівень 2012

Колькасць,

(% ад агульнай колькасці матэрыялаў)

БЕЛСАТ

10 (28%)

11 (31%)

13 (36%)

БЕЛАРУСЬ1

13 (24%)

18 (26%)

20 (35%)

ОНТ

14 (30%)

11 (24%)

24 (42%)

  1. Ключавыя грамадска-палітычныя тэмы, пададзеныя каналамі ў матэрыялах з прыкметамі замоўленасці (цэнзуры):

15.10, панядзелак:

На ОНТ і “Беларусь-1” галоўнай тэмай выпускаў стаў прэс-тур расейскіх журналістаў у Беларусь. Матэрыялы былі пабудаваныя толькі на сінхронах расейскіх журналістаў ды суб’ектыўных каментарах аўтараў сюжэтаў. Агулам гэта былі пазітыўныя сюжэты пра беларускую ўладу з парушэннямі  стандартаў балансу думак, паўнаты, аддзялення фактаў ад думак ды даставернасці.

“Беларусь-1”:Сегодня в объективе российской прессы - союзная наука. Покорение космоса, суперкомпьютер и строительство АЭС. Самые громкие проекты ученых Беларуси и России. А вот новость, которую сегодня озвучили российским акулам пера, в Минске уже в следующем году откроют медицинский центр, где лечить будут исключительно стволовыми клетками”.

На “Белсаце” галоўнай тэмай выпуску стаў працяг санкцый ЕС сураць беларускіх уладаў. Сюжэт выйшаў з парушэннямі стандартаў паўнаты (няма бэкраўнду, ключавой інфамацыі пра сутнасць санкцый ды эканамічны кошт іх для Беларусь), а таксама стандарту аддзялення фактаў ад думак: “Аднак афіцыйны Менск да шырокіх жэстаў, відаць, пакуль не гатовы. Хаця і ісці зноў на адкрытую канфрантацыю не хоча”.

16.10, аўторак:

Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі стала галоўнай тэмай выпускаў навінаў на ўсіх трох тэлеканалах.  “Беларусь-1”, як мы ўжо адзначалі, нават пасунуў “Панараму” на гадзіну раней, а ў звычайны час даў запіс прэс-канферэнцыі.

У “Панараме” першы жа матэрыял быў прысвечаны ўражанням расейскіх журналістаў ад прэс-канферэнцыі. Сюжэт выйшаў з парушэннем балансу думак ды паўнаты, фактычна ён складаўся толькі з пазітыўных сінхронаў гасцей. Сюжэт ОНТ быў пабудаваны галоўным чынам з цытат Лукашэнкі і каментароў аўтара. Акрамя стандарту балансу думак былі парушаныя таксама стандарты аддзялення фактаў ад меркаваняў: “На три десятка вопросов Александр Лукашенко отвечал 4,5 часа. Подробно, откровенно и открыто. О Беларуси – стране современной, быстро развивающейся и традиционно гостеприимной”. А таксама стандарту даставернасці: А 10 лет осенних путешествий по Беларуси среди журналистов появились и ветераны, но даже они признаются: каждый раз край озёр раскрывается перед ними по-новому”.

Першы сюжэт тэлеканала “Белсат” таксама выйшаў з парушэннем стандарту балансу думак, нягледзячы на наяўнасць хвалебнага сінхрона ўдзельніцы прэс-тура, яшчэ чатыры сінхроны двух палітолагаў былі негатыўнымі.  Аўтар дазволіў сабе ўласныя ацэнкі ды каментары  і парушыў стандарт аддзялення фактаў ад думак: “ Амаль пяць гадзінаў няспыннага маналогу Аляксандра Лукашэнкі на ўсе магчымыя тэмы. Змест залатых думак – збольшага вядомыя. Упакоўка – экспартная”, “Але для расейскіх медыяў, якія штодня твару кіраўніка Беларусі не назіраюць, а гісторыі былой савецкай рэспублікі падрабязна не ведаюць, такія прэс-шоу ідуць “на ўра”. А галоўнаму арганізатару і выканаўцу гэтыя спектаклі даюць яшчэ магчымасць у бяспечны спосаб агучыць пэўныя праблемы ў дачыненнях з Крамлём”.

Таксама аўтар наўпрост абвінаваціў Лукашэнку ў хлусні, сам пры гэтым падаўшы не адпаведныя рэчаіснасці факты і парушыўшы стандарт дакладнасці: “Прыклад – проста хлуслівае сцверджанне Лукашэнкі, што ён, а не Станіслаў Шушкевіч вывеў з краіны ядравую зброю...”

17.10, серада:

На тэлеканале “Беларусь1”першым быў палітычна замоўлены паркетны сюжэт пра паездку Мясніковіча на “Беларуськалій”.  Сюжэт выйшаў з парушэннем стандарту балансу думак.

На  ОНТ  першыя два матэрыялы выпуска не змяшчалі парушэнняў журналісцкіх стандартаў. Аднак трэці сюжэт, пра тое што “Президент вмешался в «квартирный вопрос» могилёвских спортсменов”, выйшаў з парушэннем  стандартаў балансу думак (сюжэт пачынаецца з сінхрона Лукашэнкі на  нарадзе, усе астатнія сінхроны – падзяка Лукашэнку), таксама быў парушаны стандарт аддзялення фактаў ад думак: “У будущих новосёлов уже «чемоданное настроение». Говорят, что долгострой не только познакомил, но и сплотил всех жильцов нового дома. Правда, теперь созваниваются, чтобы договариваться о совместном походе не в очередную инстанцию, а в мебельный магазин”.

“Белсат” першым матэыялам выпуску даў палітычна замоўлены сюжэт з парушэннем амаль усіх стандартаў пра “вызваленне Халіп”. Матэрыял без інфармацыйнай нагоды і без падзеі. Аўтар сюжэта дапусціў парушэнні не толькі стандартаў балансу думак ды паўнаты (няма бэкграўнда, няма істотнай нфармацы пра Ірыну Халіп), аднак шчодра выказваў уласныя меркаванні і нават падаў непраўдзівую інфармацыю: “Наколькі можна верыць прэзідэнту, паказвае і ўчорашняя прэс-канферэнцыя расейскім медыям. Лукашэнка разгаварыўся не толькі пра абкаканых футбалістаў і справу “Pussy Riot”, але і заявіў, што менавіта ён займаўся вывазам ядравай зброі з Беларусі пасля развалу Савецкага Саюзу. Гэты факт лёгка праверыць: боегалоўкі выехалі ў Расею да 1994 года”. Між тым апошняя ядзерная зброя пакінула тэрыторыю Беларусі ў 1996 годзе.

18.10, чацьвер:

Абова дзяржканалы  першымі матэрыяламі інфармацыйных выпускаў падалі палітычна замоўленыя сюжэты пра візіт чыноўнікаў з Кубы і іхную сустрэчу з Лукашэнкам.

На “Беларусь-1” і ОНТ вышлі амаль ідэнтычныя паркетныя сюжэты з парушэннямі стандарту балансу думак (сюжэты складаліся галоўным чынам з доўгіх сінхронаў Лукашэнкі ды кубінскага чыноўніка), паўнаты (адсутнасць бэкграўнду ды ключавых фактаў). Акрамя таго  ў сюжэце “Беларусь-1” былі парушаныя стандарты аддзялення факту ад думак, даставернасці ды дакладнасці.

Аўтар дазваляў сабе ўласныя каментары ды сумнеўнай даставернасці інфармацыю без спасылак на крыніцы: Одно из самых перспективных направлений сотрудничества - медицина. Куба здесь мировой лидер. И это не только фармация. Славится Куба прорывными методами лечения различных недугов.

“Белсат” першым сюжэтам выпуску выдаў палітычна замоўлены матэрыял,які ўвогуле не меў інфармацыйнай нагоды і не з‘яўляўся навіной. Тэма сюжэта - прэс-сакратар беларускага МЗС заявіў, што Еўропа і Беларусь мусяць распачаць дыялог.

Акрамя нізкай інфармацыйнай значнасці нагоды, у сюжэце былі парушаныя і астатнія прафесійныя стандарты. Нягледзячы на сінхрон Савіных, у сюжэце няма балансу думак. З-за адсутнасці інфармацыйнай нагоды, бэкграўнда , істотных звестак – парушаны стандарт паўнаты. Аўтар дазваляе сабе ўласныя каментары і прагнозы: “Але гэта – будучыня. Цяперашнія рэаліі – працягненне санкцыяў супраць уладаў Беларусі з боку Бруселю. Таму энтузіястаў дыялогу, які нібыта мог бы прывесці да дэмакратызацыі Беларусі, можа чакаць расчараванне. Аднак іншага шляху выправіць сітуацыю ў краіне на гэты момант увогуле не відаць”. Таксама ў сюжэце заўважнае парушэнне стандарту даставернасці – факты ды думкі падаюцца без спасылак на крыніцу, альбо са спасылкамі на невызначаныя крыніцы: “афіцыйны Менск”, “энтузіясты дыялогу”.

19.10,  пятніца:

Абодва дзяржканалы першымі матэрыяламі інфармацыйных выпускаў выдалі палітычна замоўленыя, паркетныя сюжэты пра першае паседжанне Савета Рэспублікі. Пры гэтым “Беларусь-1” хаця б распавеў пра склад Савета Рэспублікі, а ОНТ увогуле амаль увесь сюжэт прысвяціла візіту Лукашэнкі ў Савет Рэспублікі, ягонаму знаёмству з новым будынкам.

Практычна цалкам сюжэты складаліся з цытатаў выступу Лукашэнкі. Ні адзін з дзяржканалаў не даў слова дэпутатам новага Савета Рэспублікі. У сюжэтах парушаныя стандарты балансу думак, аддзялення фактаў ад думак, даставернасці.

“Беларусь-1”: “Это утверждение Александр Лукашенко решил проверить лично и отправился на экскурсию по новому дому Совета Республики. К слову, он отлично оснащен технически. Современные телекоммуникационные системы теперь на службе у законотворцев”.

ОНТ: “Пора двигаться вперёд и в развитии местного самоуправления. Условия для этого уже созданы. Ещё одно ключевое направление – межпарламентские международные контакты. Президент потребовал, чтобы работа сенаторов была на виду. Так, прислушиваться к общественному мнению и вести прямой диалог с людьми – это обязанность каждого сенатора”

Галоўны сюжэт выпуску навінаў “Белсату” быў прысвечаны  вынікам журналісцкага расследвання газеты  Rzeczpospolita, паводле каторай Бяляцкі папярэджваў польскіх чыноўнікаў, каб тыя не выдавалі банкаўскую інфармацыю беларускаму боку.

У сюжэце парушаныя стандарты аддзялення фактаў ад думак, дакладнасці. Аўтар дазваляе сабе свае ўласныя высновы і скажае факты: “Каб спыніць гэткую практыку, польскія журналісты і палітыкі заклікаюць улады знайсці ды пакараць адказных за памылкі. Аднак відавочна, для польскіх уладаў пошук вінаватых – не самы галоўны”. Далей кажа жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пішчук: “Ёсць відавочныя спробы выправіць сітуацыю, і гэта – не аднаразовыя акцыі, а якія мы можам адсочваць на працягу гэтага доўгага перыяду. І ў гэтым сэнсе мне хацелася б, каб такое стаўленне не мянялася, каб справа Алеся, справа іншых палітзняволеных была такая дастаткова актуальная для палітыкаў Еўразвязу, палітыкаў Польшчы”. І зноўку аўтар: “Але ўсю дапамогу і высілкі польскіх палітыкаў марнуюць... чарговыя памылкі ды бюракратызм у дзяржаўных установах”.

  1. Замоўчаная тэлеканаламі грамадска важная інфармацыя ў верасні

Выбар замоўчаных тэмаў рабіўся на падставе аналіза ленты навінаў двух галоўных інфармагенцтваў Беларусі: БелаПАН і БелТА.

Каналы

Колькасць замоўчаных тэмаў, кастрычнік 2012

 (15.10-19.10)

 

БЕЛСАТ

 

45

БЕЛАРУСЬ1

 

47

ОНТ

 

48

Усе тры канала праігнаравалі большасць значных навінаў тыдня, асабліва датычных стану гаспадаркі ды бяспекі насельніцтва.

Дзяржканалы пазбягалі даваць трывожныя звесткі пра вынікі працы гаспадаркі Беларусі. На “Белсаце” шэраг матэрыялаў на такія тэмы прайшоў, але асноўная маса эканамічных навінаў не знайшла месца ў эфіры навінаў.

Ні на адным з каналаў не прайшло матэрыялаў пра працяг справы нацыяналізацыі кандытарскіх гігантаў “Камунаркі” ды “Спартака”.

Таксама ў эфіры усіх трох каналаў не было большасці навінаў, якія датычыліся бяспекі насельніцтва: напрыклад, пра рост захворванняў адкрытай формай сухотаў, знаходкі зброі часоў ВАВ, ды небяспечнай колькасці ртуці.

15.10, панядзелак:

У Брэсце прайшла цырымонія памяці з нагоды 70-годдзя знішчэння Брэсцкага гета. (Не было на “Беларусь-1”, “Белсаце”, ОНТ падаў інфармацыю на наступны дзень)

Старшыні гомельскай арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет” забаронены выезд за мяжу. (Не было ні на адным з каналаў)

П’яны жыхар Бабруйску “замініраваў” чыгуначны вакзал у Менску. (Не было ні на адным з каналаў)

Сяргей Мартынаў прызначаны спецпрадстаўніком "Русснефть" ў Беларусі. (Не было ні на адным з каналаў)

Еўразвяз працягнуў санкцыі ў дачыненні Беларусі да 31 кастрычніка 2012 года. (Не было на “Беларусь-1”, ОНТ)

У Мікашэвічах 21-гадовая маць двох дзяцей пакончыла жыццё самагубствам. (Не было ні на адным з каналаў)

Прызначаныя новыя кіраўнікі “Камунаркі” і “Спартака”. (Не было ні на адным з каналаў)

Стаўкі на рублевым рынку міжбанкаўскіх крэдытаў упалі з 55% да 30%. (Не было ні на адным з каналаў)

Беларусь абмежавала ўвоз птушынага мяса з Румыніі. (Не было ні на адным з каналаў)

Новы нафтаперспектыўны блок знойдзены ў раёне Бярэзінскага радовішча нафты. (Не было ні на адным з каналаў)

Інвестыцыі ў асноўны капітал ў Беларусь ўпалі на 12,8%.(Не было ні на адным з каналаў)

Белстат: з пачатку года кошты выраслі на 16%.(Не было ні на адным з каналаў)

16.10, аўторак:

Беларусь выйграла ў Грузіі ў адборачным матчы чэмпіяната свету па футболе.(Не было на ОНТ у асноўным выпуску навінаў)

Беларускія праваабаронцы вырашылі ўстрымацца ад удзелу ў грамадскіх абмеркаваннях інстытута амбудсмена ў Беларусі. (Не было на “Беларусь-1”, ОНТ )

У Бярозе падчас земляных прац знойдзеныя больш за 400 патронаў часоў ВАВ. (Не было ні на адным з каналаў)

 Больш за 76% інфікаваных ВІЧ ў гэтым годзе заразіліся палавым шляхам. (Не было ні на адным з каналаў)

Па выніках 7 месяцаў году прырост заробкаў у Беларусі больш чым удвая аперажае прырост вытворчасці працы. (Не было ні на адным з каналаў)

У Беларусі зробленая аперацыя па трансплантацыі пячонкі былому кіраўніку Масада. (Не было на “Белсаце”)

У Баранавічах знодзена каля 5 кг ртуці. (Не было ні на адным з каналаў)

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць прадпрыемстваў і арганізацый за год вырасла ў 1,6 раза. (Не было ні на адным з каналаў)

У Мытным саюзе заканчваецца распрацоўка тэхрэгламентаў на малочную прадукцыю, невыгадных Беларусі. (Не было ні на адным з каналаў)

Увод жытла ў Беларусі зменшыўся на 13%. (Не было ні на адным з каналаў)

На пошук брэнду Мінска выдаткавана 300 мільёнаў рублёў. (Не было ні на адным з каналаў)

 17.10, серада:

У Беларусі на ўліку стаяць каля 10 тысяч чалавек з актыўным туберкулезам. (Не было ні на адным з каналаў)

"Спартак" і "Камунарка" адклікалі пападзеныя раней касацыйныя скаргі па зыскам Дзяржкаммаёмасці.  (Не было ні на адным з каналаў)

Абвешчаны міжнародны конкурс архітэктараў для рэалізацыі праекта “Мінск-Сіці”. (Не было ні на адным з каналаў)

У інтэрв’ю брытанскім журналістам Лукашэнка паабяцаў вызваліць Ірыну Халіп. (Не было на “Беларусь-1”, ОНТ)

Брэсцкія памежнікі забралі амаль 100 вайсковых знакаў са свастыкай часоў ВАВ. (Не было ні на адным з каналаў)

Ізраільскія СМІ пішуць пра рэзкае пагаршэнне стану праапераванага ў Беларусі экс-кіраўніка Масада. (Не было ні на адным з каналаў)

Алесь Бяляцкі стаў ганаровым грамадзянінам Парыжу. (Не было ні на адным з каналаў)

На рублевым рынку міжбанкаўскіх крэдытаў дэфіцыт ліквіднасці, стаўкі выраслі да 55%.(Не было на “Беларусь-1”, ОНТ, “Белсат” падаў навіну на наступны дзень)

Санкт-Пецярбургскі “Атамэнергапраект” распачаў распрацоўку дакументацыі па праекту Беларускай АЭС. (Не было ні на адным з каналаў)

У Мінску ў верасні знізіўся сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі. (Не было ні на адным з каналаў)

18.10, чацьвер:

У Гродне п’яны кіроўца скраў з бальніцы пацярпелую ў ДТЗ цяжарную жанчыну. (Не было ні на адным з каналаў)

Вайсковая контрвыведка ліквідавала ў Менску актыўную наркадылерскую сетку.  (Не было на “Беларусь-1”, “Белсаце”)

Страты прамысловых прадпрыемстваў у студзені-жніўні 2012 года выраслі ў 2,8 разы. (Не было ні на адным з каналаў)

Рэальны памер пенсій ў верасні зменшыўся на 1,3%. (Не было ні на адным з каналаў)

Кіраўнічка Нацбанка канстатуе складанасці ў перамовах пра крэдыты з АКФ ЕўрАзЭС і МВФ.(Не было  на ОНТ  “Беларусь-1”,  “Беларусь-1” падаў скажоную інфармацыю са спасылкай на Ермакову, што эксперты МВФ ня бачаць праблем)

Прамысловыя запасы на складах ў верасні павялічыліся на 4,3%. (Не было ні на адным з каналаў)

У пяці прамысловых галінах за 9 месяцаў года адзначаны спад вытворчасці. (Не было ні на адным з каналаў)

У Слаўгарадскім і Чаўскім раёнах знойдзеныя буйныя партыі зброі часоў ВАВ. (Не было ні на адным з каналаў)

Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласці аштрафаваў рэактара часопіса Arche Валера Булгакава на 500 тысяч рублёў. (Не было ні на адным з каналаў)

Ёсць звесткі што беларусы марак патрапіў у палон да нігерыйскіх піратаў. (Не было на “Беларусь-1”, “Белсат”)

Місія МВФ распачала працу ў Менску. (Не было на ОНТ)

Пастаўкі ў Беларусь украінскай электраэнергіі за 9 месяцаў выраслі на 82%. (Не было ні на адным з каналаў)

Увод жытла для тых хто стаіць на чарзе па паляпшэнні жыллёвых умоваў зменшыўся на 22,7%. (Не было ні на адным з каналаў)

19.10, пятніца:

У Бярозаўскім раёне 78-гадовы пенсіянер абліў бензінам ды спрабаваў падпаліць старшыню сельсавета. (Не было ні на адным з каналаў)

Мінэнерга РФ заяўляе што Беларусь спыніла экспарт распушчальнікаў толькі 6 кастрычніка, беларускі бок заяўляе,  што ў жніўні. (Не было ні на адным з каналаў)

На стадыёне аднаго з менскіх каледжаў затрыманыя прадаўцы псіхатропных сродкаў. (Не было ні на адным з каналаў)

Расследванне Rzeczpospolita: Бяляцкі прасіў польскіх дыпламатаў не перадаваць Менску інфармацыю пра ягоныя рахункі. (Не далі “Беларусь-1”, ОНТ)

Затрыманы адзін з каардынатараў  фінансавай піраміды “МММ-2011” (Не было на “Белсаце”)

Праваабаронцу і палітвязню Алесю Бяляцкаму абмежавалі магчымасць атрымання медычных бандэроляў. (Не было ні на адным з каналаў)

У Брузгах зламаліся камп’ютары: на мяжы — затор. (Не было ні на адным з каналаў)

Метадалогія маніторынгу вечаровых навінаў

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: