Вы здесь

Пра што гаварылі ды маўчалі навіны?

Mediakritika.by распачала штомесячны маніторынг вечаровых тэлевізійных навінаў на трох тэлеканалах краіны. Цягам тыдню наш эксперт аглядаў выніковыя блокі навінаў на тэлеканалах ОНТ, Беларусь-1 і Белсат і прыйшоў да высновы, што больш за палову эфіру вечаровых навінаў займалі матэрыялы, якія парушаюць журналісцкія стандарты. Маніпуляванне грамадскай думкай у асвятленні большасці палітычных ды эканамічных тэмаў прасочваецца ў выпусках навінаў як дзяржаўных, так і незалежнага тэлеканалаў.

Аўтары сюжэтаў грэбавалі балансам думак, замест гэтага самастойна шчодра каментуючы  падзеі.

Падрабязна з вынікамі маніторынгу можна азнаёміцца ніжэй. Акрамя таго, напрыканцы матэрыялу можна таксама знайсці метадалогію, па якой праводзіцца даследванне.

Метадалогія маніторынгу была распрацаваная экспертамі ўкраінскага праекту Telekritika.ua і адаптаваная да беларускіх рэаліяў медыяэкспертам Алесем Анціпенкам.

Маніторынг выпускаў навінаў тэлеканалаў Беларусь-1, ОНТ, Белсат 13-17 жніўня 2012 года

  1. Матэрыялы з прыкметамі замоўленасці альбо цэнзуры:

Белсат

21

 58%

Беларусь-1

47

 82%

ОНТ

34

 60%

 

Колькасць незбалансаваных матэрыялаў на ўсіх каналах была прыкладна сталай ва ўсе дні тыдня.

 

1.1.Матэрыялы з прыкметамі палітычнай замоўнасці (альбо цэнзуры)

Белсат

11

Беларусь-1

22

ОНТ

21

 

1.1.1.      Негатыўныя, без балансу думак матэрыялы пра ўладу:

Белсат

11

Беларусь1

0

ОНТ

0

 

Пазбаўленне Астапчук алімпійскага золата, выбарчыя тэмы, эканамічныя тэндэнцыі, візіт Лаўрова ў Беларусь, кадравыя перастаноўкі ў беларускай ўладзе – у гэтых тэмах тэлеканала “Белсат” выходзілі навіны з выразным негатыўным перакосам ў бок ўладаў.  Журналісты тэлеканалу “Белсат” маюць абмежаваны  доступ да дзяржаўных чыноўнікаў. Хаця каля траціны  гэтых матэрыялаў змяшчалі  сінхроны дзяржслужачых ды вышэйшых кіраўнікоў (Лазавік у матэрыялах пра выбары, Лукашэнка і Лаўроў у матэрыялах пра  візіт Лаўрова, Надзея Ермакова, кіраўнік ідэалогіі “Мілавіцы”) – аднак па аб’еме і змесце яны былі прыведзеныя часцей для імітацыі баланса.

Матэрыялы часта нават не змяшчаюць інфармацыі пра тое, што рэдактары спрабавалі звязацца з бокам уладаў, але ў інфармацыі ім было адмоўлена і па якой прычыне.  Таксама ў большасці з гэтых матэрыялаў няма спробы падаць пазіцыю ўладаў праз цытаванне ўладных інфармацыйных рэсурсаў.  Але найважнейшая прыкмета палітычнай замоўнасці  матэрыялаў - журналісты каналу дапускаюць уласныя негатыўныя ацэначныя каментары: “На наступны ж дзень пасля візіту Сяргея Лаўрова расейская служба «РИА Новости» апублікавала гэтак званы зліў пра сур'ёзныя намеры Крамля перакрыць кранік з нафтаю. Ці вячэра Лаўрову не смакавала, ці не пачуў таго ад Лукашэнкі, што чакаюць у Крамлі.”

А таксама публікуюць няспраўджаную інфармацыю, напрыклад, як матэрыял пра быццам бы страйк на “Мілавіцы”: “Чарговае паведамленне пра страйк з патрабаваннем падвысіць заробкі. Гэтым разам на прадпрыемстве “Мілавіца”. Інфармацыя з’явілася на рэсурсе “Хартыя’97”.

Паводле крыніцаў “Хартыі’97”, швачкі цэху № 6 адмовіліся працаваць з-за нізкіх заробкаў. Як сцвярджае выданне, у сярэднім працаўнікі гэтай кваліфікацыі атрымоўваюць Br 2,7–3,5 млн. Пасля перамоваў з начальствам зарплату мусілі павялічыць на 15 % ”.

У сюжэце – адзіная ўласная крыніца, кіраўнік ідэалогіі “Мілавіцы”, які не пацвярджае факт страйку. Аўтары не знайшлі ніводнага пацверджання, аднак падалі інфармацыю пра страйк.

Маніпуляцыю меркаваннямі неназваных экспертаў:

“На думку экспертаў, у такім правале вінаватыя найперш чыноўнікі. Гэтая Алімпіяда была горшая за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Без «золата» Астапчук мы з’ехалі з 23-га на 26-е месца. Далёкі ад выканання і план Лукашэнкі – 25 медалёў. Зрэшты, яго адмыслоўцы і так называюць бессэнсоўным.”

1.1.2.      Пазітыўныя, без балансу думак матэрыялы пра ўладу

Белсат

0

Беларусь-1

22

ОНТ

21

На дзяржаўных  тэлеканалах матэрыялы з прыкметамі палітычнай замовы  праходзілі па большасці з тэмаў выпускаў .

У першую чаргу гэта “паркетныя” матэрыялы з прыкметамі замоўленасці на карысць уладаў і асобных уладных інстытутаў, якія выходзілі амаль у кожным выпуску.  Аднабаковае асвятленне візіта Лукашэнкі на Гомельшчыну заняло палову эфіра навінаў інфармацыйнага вечара на абодвух каналах, таксама аднабаковым было асвятленне паездкі прадстаўнікоў Дзяржкантроля ды Адміністрацыі прэзідэнта па рэгіёнах, візіта кіраўніка расейскай знешняй палітыкі Сяргея Лаўрова ў Мінск, узнагароджання алімпійцаў у Міністэрстве абароны, мерапрыемстваў, арганізаваных БРСМ.  У эфіры тэлеканала Беларусь-1, як і у эфіры ОНТ прайшлі аднолькавыя матэрыялы пра затрыманне ў Брэсце беларуса, які шпіёніў на карысць замежных спецслужбаў. Матэрыял, найверагодней, цалкам створаны праз беларускія спецслужбы, а не праз інфармацыйныя рэдакцыі тэлеканалаў.

У большасці іншых матэрялаў на тэмы ўнутранай і міжнароднай палітыкі Беларусі ўсе сінхроны давалі прадстаўнікі дзяржапарату, матэрылы змяшчалі пазітыўную ацэнку дзейнасці дзяржслужбаў. Напрыклад, у тэмах, звязаных з выбарамі, выказваліся толькі прадстаўнікі ЦВК, ніводнага разу ні на адным з дзяржканалаў не далі слова прэтэдэнту ў кандыдаты (нават праўладнаму), выбарчаму эксперту, простаму выбарцу.  

Больш таго, палітычная замоўленасць прасочваецца і ў, на першы погляд, ніяк не звязаных з дзяржустановамі матэрыялах абодвух дзяржканалаў. Перакос балансу адбываецца з-за таго што аўтары дазваляюць сабе ўласныя каментары і даюць слова толькі прадстаўнікам дзяржустановаў.  Напрыклад, ОНТ падала ў сюжэце пра візіт у Беларусь турыстаў з Ісландыі такі каментар журналіста: “В Беларусь исландцы ехали с опаской. Знали о стране лишь то, что написано в европейских газетах. В итоге оказалось – в статьях не всегда правда.” Таксама дзяржканалы пазбягаюць негатыўных ацэнак у бок дзяржслужбаў у сваіх матэрыялах. Напрыклад, у матэрыяле ОНТ пра аварыю на МКАДзе, якая адбылася з-за яміны ў асфальце, і пра тое што аўтамабіль у адным з двароў праваліўся пад асфальт, прычыны пададзеныя так: “дорожники винят сильный дождь”, “такой массовой аварии не случилось бы, если бы те, кто ехал сзади, соблюдали дистанцию и были внимательнее.”

Сюжэт Беларусь-1 пра праблемы безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў фактычна стаў сюжэтам пра спраўнасць мясцовых уладаў: “Один телефонный звонок - и проблема под контролем органов социальной защиты. ”, “Столичные власти озабочены вопросом досуга инвалидов-колясочников.”  У сюжэце гэтага ж канала пра ўвядзенне новых тэхрэгламентаў настойліва гаворыцца, што гэта на карысць прадпрымальнікам. Пры гэтым не дадзена слова ніводнаму прадпрымальніку, пададзеныя сінхроны чыноўнікаў Дзяржстандарту.

У матэрыялах пра адкрыццё інфармацыйнага цэнтра  па забеспячэнню экалагічнай бяспекі АЭС абодва дзяржканалы актыўна прасоўвалі пастулат пра адкрытасць інфармацыі па АЭС, але не далі слова праціўнікам будаўніцтва станцыі.

1.1.3.      Негатыўных, без балансу думак, матэрыялаў пра беларускую апазіцыю ні на адным з каналаў падчас маніторынгу не было. На дзяржаўных каналах можна канстатаваць замоўчванне тэмаў звязаных з апазіцыяй. Нават у матэрыялах пра выбары не ўзгадваліся не толькі яе прадстаўнікі, але і прадзяржаўныя кандыдаты.

1.1.4.      Пазітыўныя, без балансу думак матэрыялы пра апазіцыю:

Белсат

2

Беларусь1

0

ОНТ

0

Абедзьве тэмы пазітыўных матэрыялаў пра апазіцыю на тэлеканале “Белсат” датычыліся рэгістрацыі кандыдатаў ды з’яўлення спісу сябраў выбарчых камісій на будучых парламенцкіх выбарах, пры гэтым у адным з матэрыялаў быў істотны дысбаланс  думак на карысць грамадскай кампаніі “Гавары праўду” і ў спасылках  на крыніцу, і па колькасці сінхронаў прадстаўнікоў кампаніі.

1.2.З Прыкметамі  карпаратыўнай замоўленасці, ці рэкламы:

Белсат

1

Беларусь1

5

ОНТ

3

Прыкметы карпаратыўнай замоўленасці ўтрымліваліся ў канфліктным матэрыяле “Белсата”, прысвечаным тэме бойкі за футбольнае поле варшаўскай гімназіі каманды беларускіх журналістаў ды апазіцыянераў і мясцовых жыхароў. Інфармацыйная нагода такой нізкай грамадскай значнасці наўрад ці знайшла бы месца ў навінах каналу, каб ўдзельнікамі інцыдэнту не былі самі журналісты.

У эфіры тэлеканалаў ОНТ і Беларусь-1 праходзілі матэрыялы, якія ўтрымліваюць рэкламу. Напрыклад, у эфіры Беларусь-1 у матэрыяле пра прэзентацыю новага экскаватара, выробленага у Жлобіне,  даецца толькі сінхрон дырэктара, пры гэтым аўтар сюжэту са спасылкай на неназваных нямецкіх спецыялістаў сцвярджае, што “машына ня горш за замежныя аналагі”. На тым самым канале  прыйшоў сюжэт з прыкметамі рэкламы пра віцебскую гаспадарку, якая вырошчвае вінаград.

На ОНТ у сюжэце пра банкаўскі пластык выкарыстоўвалася відэа з лога БПС-банку і сінхроны прадстаўніка БПС-банку. Таксама у матэрыяле пра развіццё агратурызму распавядаецца пра будоўлю камерцыйнага аб’екта – старабеларускай вёскі на Нарачы, з падрабязным пералічэннем, што аб’ект прапануе турысту.

  1. У матэрыялах з прыкметамі замоўнасці (цэнзуры) тэлеканалы дапускаюць наступныя парушэнні  стандартаў

Матэрыялы з парушэннямі стандарту балансу думак:

Белсат

21

58%

Беларусь-1

41

72%

ОНТ

32

56%

Матэрыялы з парушэннямі стандарту паўнаты інфармацыі:

Белсат

16

44%

Беларусь-1

27

47%

ОНТ

22

39%

Матэрыялы з парушэннямі стандарту аддзялення фактаў ад думак:

Белсат

21

58%

Беларусь-1

32

56%

ОНТ

29

51%

Матэрыялы з парушэннямі стандарту  даставернасці інфармацыі:

Белсат

18

50%

Беларусь-1

29

51%

ОНТ

18

32%

Матэрыялы з парушэннямі стандарту дакладнасці падачы інфармацыі:

Белсат

14

39%

Беларусь-1

23

40%

ОНТ

16

28%

Матэрыялы з парушэннямі стандарту аператыўнасці інфармацыі:

Белсат

13

36%

Беларусь-1

20

35%

ОНТ

24

42%

 

  1. Ключавыя грамадска-палітычныя тэмы, пададзеныя каналамі ў матэрыялах з прыкметамі замоўнасці (цэнзуры):

13.08, панядзелак:

Пазбаўленне залатога алімпійскага медаля Надзеі Астапчук было першай тэмай інфармацыйных выпускаў усіх трох каналаў. Але незбалансавана і тэндэнцыйна ў гэты дзень тэма прагучала толькі па “Белсаце”. Дзяржканалы падалі інфармацыю збалансавана, у адпаведнасці з усімі стандартамі.

Нягледзячы на тое, што канал прыводзіць выказванне самой спартоўкі, “Белсат” зрабіў матэрыял з абвінаваўчым ухілам у бок Астапчук, дзякуючы адбору сінхронаў экспертаў. “На меркаванне спартовых экспертаў, нашая краіна вельмі адстала ў фармакалагічных тэхналогіях".

МАКСІМ БЕРАЗІНСКІ, ПАРТАЛ GOALS.BY:
«Нас ловяць на старажытных леках, якія ўжо даўно не ўжываюцца ў свеце».

УЛАДЗІМІР ДАЎЖЭНКА, СПАРТОВЫ АГЛЯДАЛЬНІК:
«Ніхто так не паваліўся, як мы па допінгу. Прычым хто? Знакавыя фігуры! Значыць астатнія проста кушаюць лыжкамі, чарпакамі гэты допінг».

У гэты ж дзень па абодвух дзяржканалах прайшоў ідэнтычны матэрыял відавочна створаны беларускімі спецслужбамі, а не службамі навінаў, пра затрымку ў Брэсце шпіёна. У матэрыяле рыводзіцца толькі сінхрон прадстаўніка прэс-службы УКДБ. Нягледзячы на тое што ідзе следства, аўтары матэрыялу не ставяць пад сумнеў віну затрыманага “Сейчас задержанный - в следственном изоляторе. Ему предстоит ответить: на кого и как давно он работает”.

14.08, аўторак:

 У аўторак выбарчая тэма была галоўнай на ўсіх трох тэлеканалах. Усе тры каналы падалі на гэтую тэму матэрыялы з прыкметамі замоўленасці (цэнзуры). Інфармацыйнай нагодай у матэрыяле “Белсата” стала апублікаванне апазіцыяй спісу ўсіх сябраў выбарчых камісій за пяць апошніх кампаній.  У сюжэце парушаныя стандарты балансу думак, паўнаты, аддзялення фактаў ад меркаванняў. Так, аўтар матэрыялу дазваляе сабе ўласныя ацэнкі і высновы: “У кампаніі “Гавары праўду!” іх называюць рэцыдывістамі ці салдатамі Ярмошынай. Сёння – палічылі пайменна".

АЛЯКСАНДР ФЯДУТА, КАМПАНІЯ «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!»
“Гэта звычайная майкрасоўтаўская база, у якую занесеныя звесткі пра 126 333 асобы, якія бралі ўдзел у апошніх 5 кампаніях, пачынаючы з 2006 года”.

Менавіта гэтыя байцы забяспечваюць вынікі выбараў, якія Лукашэнка называе элегантнымі перамогамі, а незалежныя і замежныя назіральнікі – фальсіфікацыямі.”

Дзяржаўныя каналы Беларусь-1 і ОНТ даюць ідэнтычныя сюжэты, падрыхтаваныя па выніках прэс-канферэнцыі ЦВК. Нягледзячы на  масу статыстычных дадзеных па колькасці кандыдатаў, узросце, колькасці мужчын і жанчын, у абодвух матэрыялах няма бэкграўнда ды развіця падзеяў, няма балансу думак.  У сінхронах выказваецца толькі сакратар ЦВК Лазавік, абодва каналы пазбягаюць даваць слова будучым кандыдатам ці выбарцам.

15.08, серада:

Візіт кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова стала важнай тэмай навінаў усіх трох каналаў. Аўтары “Белсату” традыцыйна парушаюць стандарт аддзялення фактаў ад думак і дазваляюць сабе ўласныя каментары, негатыўна ацэньваючы беларускія ўлады: “Куды цяжэй выгандляваць у Расеі падтрыманне ў чарговым дыпламатычным канфлікце, што разгарэўся паміж Менскам і Бруселем пасля «мядзведзікава дэсанту». Масква не збіраецца сядаць у палітычныя «акопы» побач з братнім прэзідэнтам”.

Абодва дзяржаўныя тэлеканалы таксама парушаюць стандарт аддзялення фактаў ад думак. Аўтары сюжэтаў падаюць ацэнкі ў вельмі пазітыўным ключы для беларускіх уладаў:

ОНТ: “Столь тёплая, выходящая за пределы стандартного протокола, встреча во многом символизирует нынешний политический диалог Минска и Москвы”.

Беларусь-1: “Отношения в рамках Таможенного союза, ЕЭП и ОДКБ помогут республике выстоять против давления со стороны Евросоюза”.

16.08, чацьвер:

У чацьвер на ўсіх трох каналах ключавыя тэмы былі рознымі. “Белсат” асвятляў вынікі візіту Сяргея Лаўрова. У матэрыяле быў парушаны стандарт аддзялення фактаў ад думак, аўтар сюжэта дазволіў сабе ўласныя каментары.

Тэлеканал Беларусь -1 галоўнай тэмай выпуску зрабіў канфлік Вялікабрытаніі ды Эквадора на прадмет выдачы Асанжа. Хоць у матэрыяле прыводзіліся выказванні і брытанскага боку, і нават жыхароў Лондана, у цэлым матэрыял нёс выразную антыбрытанскую скіраванасць. Аўтар дазваляў сабе ўласныя ацэнкі “Великобритания, выставляющая себя империей…”, таксама прыводзіў факты са спасылкай на ананімныя крыніцы і неназваных эспертаў.

Тэлеканал ОНТ зрабіў галоўнай тэмай адкрыццё інфармацыйнага цэнтру па забеспячэнні экалагічнай бяспекі АЭС.  Гэтая ж тэма у той самы дзень была і на канале Беларусь-1, але не на першым месцы.  Сюжэты выйшлі ў эфір з парушэннямі стандарту балансу думак, не прыведзена ніводнага меркавання праціўнікаў будоўлі АЭС. Таксама парушаны стандарт паўнаты інфармацыі – няма ключавых фактаў пра інфармацыйны цэнтар – кім арганізаваны, дзе, хто ўваходзіць у ягоны склад, чым будзе займацца. У цэлым матэрыял носіць пра-атамную скіраванасць. Аўтары таксама парушаюць стандарт аддзялення фактаў ад думак:

ОНТ :“ Атомная энергетика, в этом согласны и учёные, и энергетики, и общественные активисты, – условие конкурентоспособной экономики”.

Беларусь-1: “Максимальная открытость. Похоже, именно этого принципа придерживаются экологи из Беларуси, Украины, и Литвы”.

17.08, пятніца:

На "Белсаце" галоўнай тэмай выпуску сталі кадравыя перастаноўкі ў беларускай уладзе, а менавіта вяртанне Пятра Пракаповіча на дзяржслужбу. У сюжэце няма балансу думак, а таксама парушаны стандарт аддзялення фактаў ад меркаванняў. Каментар журналіста: “Пасля невялікага перадыху айчынную эканоміку можа накрыць хваля чарговага крызісу. Акрамя абяцаных падвышэнняў заробкаў і пенсіяў перад парламенцкімі выбарамі, Беларусь рызыкуе застацца і без мільярдаў долараў, заробленых на бязмытным перапродажы на Захад расейскіх нафтапрадуктаў пад выглядам побытавай хіміі ”.

На абодвух дзяржаўных тэлеканалах галоўнай тэмай выпускаў навінаў стала паездка Аляксандра Лукашэнкі па Гомельшчыне.

Гэта “паркетныя” матэрыялы, якія ў пазітыўным ключы асвятляюць дзейнасць кіраўніка дзяржавы. Парушэнне стандарту балансу думак, матэрыял будуецца галоўным чынам на сінхронах Лукашэнкі, а таксама кіраўнікоў з ягонай дэлегацыі.

Матэрыял паказаны на ОНТ  змяшчаў парушэнні стандарту балансу думак, у той час як на Беларусь-1  таксама і стандарт аддзялення фактаў ад думак, даставернасці.

“На Гомельщине уверены, подсолнечник в Беларуси может повторить судьбу кукурузы. Подсолнечник в Беларуси, как и кукуруза, не что иное, как ответ аграриев на изменение климата. Прогноз на урожай - более 10 тысяч тонн отечественного масла”

  1. Замоўчаная тэлеканаламі грамадскаважная інфармацыя ў жніўні

Выбар замоўчаных тэмаў рабіўся на падставе аналізу стужкі навінаў двух галоўных інфармагенцтваў Беларусі: БелаПАН і БЕЛТА.

 

Каналы

Колькасць замоўчаных тэмаў (13.08-17.08.2012)

 

Белсат

 

7

Беларусь1

 

13

ОНТ

 

13

Найбольш адэкватны рэчаісным падзеям быў адбор тэмаў  у навінах тэлеканалу "Белсат".  "Белсат" падаваў асноўныя ўнутрыпалітычныя тэмы Беларусі (дзе ньюсмейкерамі з’яўляецца, як бок улады, так і апазіцыя), а таксама падзеі беларускай міжнароднай палітыкі.

У той жа час абодва дзяржканалы увогуле абыйшлі тэмы, звязаныя з апазіцыяй, а таксама пазбягалі падаваць тэмы міжнародный палітыкі, якія паказваюць беларускія ўлады ў невыгадным святле. Напрыклад,  ні на адным з дзяржканалаў не прагучала тэма эскалацыі канфлікту са Швецыяй пасля “плюшавага дэсанту”.

Таксама дзяржканалы пазбягаюць падаваць матэрыялы з трывожнай эканамічнай інфармацыяй. На "Белсаце" такія тэмы гучалі.

13.08., панядзелак, галоўнымі тэмамі дня былі:

1. Пазбаўленне беларускі Надзеі Астапчук залатога алімпійскага медаля ў сувязі з выяўленнем у яе арганізме недазволеных медычных прэпаратаў. Усе каналы, якія падлягалі маніторынгу, у дастаткова шырокім аб’ёме закранулі гэтую тэму.

2. Заканчэнне збору подпісаў за вылучэнне кандадатамі ў дэпутаты. Дзяржаўныя каналы гэтай тэмы, і наогул тэмы выбараў, зусім не закраналі (Не было на ОНТ і Беларусь-1)

14.08, аўторак. Галоўнымі тэмамі дня на інфармацыйных стужках  інфармагенцтваў былі:

1. Пагрозы з боку невядомых шведскім грамадзянам у Беларусі (НЕ было на ОНТ, Беларусь-1)

2. Зняццё патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты (Не было на ОНТ, Беларусь-1)

3. Рост чыстых стратаў арганізацый Беларусі (НЕ было на ОНТ, Беларусь-1, Белсат)

4. МЗС Літвы паведаміла беларускаму паслу пра тое, што ЕС мае намер скараціць кантакты з Беларуссю. (НЕ было на ОНТ, Беларусь-1)

15.08., серада, галоўныя тэмы дня:

1. Візіт Лаўрова (Тэму ўзнялі ўсе)

2. Ацэнка А.Лукашэнкам кіраўніка місіі АБСЕ (Тэму закранулі ўсе)

3. Прэзентацыя “Народнай праграмы”, канцэпцыі пераменаў “Руху за свабоду” (Не было на ОНТ, Беларусь-1, "Белсат")

4. Следчы камітэт Расіі распачаў справу “беларускіх растваральнікаў”(Не было на ОНТ, Беларусь-1, "Белсат")

"Белсат" узняў тэму растваральнікаў у выданні навінаў наступнага дня і трымаў гэтую тэму ў розных матэрыялах да канца тыдня.

16.08, чацвер, галоўныя тэмы дня:

1. Экалагічная праблема, крытычнае  падзенне ўзроўню вады ў Нёмане (Не было на Беларусь-1, ОНТ, "Белсат")

2. Візіт патрыярха Кірыла ў Польшчу (Не было на Беларусь-1, ОНТ, "Белсат")

3. ЗША працягнулі дзеянне закона аб абмежаванні гандлю з Беларуссю (Не было на Беларусь-1, ОНТ, "Белсат"

4. Рост запасаў прадукцыі на складах на 62% (НЕ было на ОНТ, Беларусь1, "Белсат")

17.08, пятніца, галоўныя тэмы:

1. Прызначэнне Пракаповіча памочнікам А.Лукашэнкі (Тэма закранута на ўсіх каналах)

2. Рост продажу гарэлкі на 7,2 (Не было на Беларусь-1, ОНТ, "Белсат")

3. Вызваленне А.Сурапіна і С. Башарымава (Не было на Беларусь1 і ОНТ)

Метадалогія маніторынгу вечаровых навінаў

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: