Вы здесь

Роля каталіцкіх медыяў – казаць праўду

Интервью

Пад час першага Кангрэса каталіцкіх сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі, што праходзіў у Гродна 24-26 жніўня, вядомы кінарэжысёра Кшыштаф Зануссі даў два майстар-класы для яго ўдзельнікаў, на якіх шчодра дзяліўся з журналістамі сваім мінулым і сваім сучасным.

 “Я быў спачатку студэнтам фізыкі. Пасля чатырох год навучання я зразумеў, што я люблю фізыку, а яна мяне -  не вельмі. І нам трэба было разысціся. І я пачаў спрабаваць сябе і ў студэнцкім тэатры, і ў журналістыцы, і ў аматарскім кіно. І за гэта пачаў атрымліваць нейкія прызы. І падумаў, што калі  - ўзнагароджваюць, можа мне гэтым і займацца”, - шчыра дзяліўся ўспамінамі аб сваім творчым шляху кінарэжысёр.

Але шлях да прафесійнай кінарэжысуры не быў для Зануссі такім простым, бо ўжо праз тры гады вучобы ў кінашколе, яго выгналі, як “безнадзейны выпадак”. І з гэтага рэжысёр зрабіў выснову: “Трэба сур’ёзным. Калі ўжо чалавек думае пра прафесію і ён упэўнены ў тым, што гэта трэба рабіць,  след рабіць не гледзячы ні на якія абставіны”.

Пасля майстар-класа Мediakritika.by адняла некалькі хвілінаў славутага паляка, каб задаць яму колькі пытанняў аб візіце, ролі каталіцкіх СМІ і розніцы паміж медыямі ў Беларусі і Польшчы.

- Пан Кшыштаф, з чым вы прыехалі на сустрэчу ў Гародню?

- Я прыехаў для таго, каб з вамі падзяліцца сваімі думкамі аб тым,  якой павінна быць роля медыяў з пункту гледжання хрысціянства ў сучаснай Еўропе. Западная Еўропа сёння развіваецца ў накірунку СМІ. Але гэты накірунак можа быць, як добрым, так і кепскім, дастаткова зрабіць адну маленькую памылку.  Між тым, ва мне ёсць вялікі аптымізм. Усе кажуць, што медыі ідуць па кепскім шляху, а мне падаецца, што па добрым.  

- Якая, на вашую думку, галоўная роля каталіцкіх СМІ ў сучасным свеце?

- Такая, як і заўсёды – несці праўду людзям з хрысціянскіх перспектываў. І казаць гэтую праўду добра, каб не быць нуднымі. І казаць яе там, дзе яе бракуе….

- Якая розніца паміж медыямі на Захадзе і на Ўсходзе?

- Гігантская, і гэтаму можна прысвяціць асобную вялікую сустрэчу. Заходнія і ўсходнія медыі гуляюць розную ролю ў грамадстве. Але незалежна ад таго, як жорстка іх кантралюць на Ўсходзе, сёння з’явілася вялікая колькасць сучасных, новых медыяў, ёсць Інтэрнэт, які проста нельга кантраляваць. Ён ёсць сусім новай якасцю ў  жыцці грамадства, якой ніколі перад гэтым не было і гэта стварае новы свет, і ад гэтага змяняецца палітыка. Нават дэмакратыя мяняецца. Менавіта ад Інтэрнэту. Лічу, што за ім будучая сусвету. 

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: