ОБ АВТОРЕ

 

Журналіст, блогер, літаратар.

Працаваў для газет "Наша Ніва" і  "Имя", а таксама на радыё  "101,2FM", "Радыё Рацыя" і "Свабода".

Адзін са стваральнікаў брэнду "Будзьма беларусамі!".

Вы здесь

СМІ як сеціўны троль

У сярэдзіне 1990-х у культурніцкім выданні "Наша Ніва" была рубрыка "Грамафон". Назва мела простую адсылку да слова графаман, зрэшты, далікатную, з іроніяй.

Неяк мы жартавалі ў рэдакцыі:

- Колькі вершаў змясцілася на паласе?

- Дзевятнаццаць!

- Клас! Уяўляеш, 19 чалавек купяць па дзесяць асобнікаў для сяброў, ды яшчэ параяць іншым.

***

13 кастрычніка 2012 інтэрнэт-выданне Наша Ніва ў рубрыцы "Літаратура" змясціла апавяданне пад назвай "Маладафронтаўка"

Спецыялісты і аматары вывучэння інтэрнэту ведаюць, што юзер чытае па дыяганалі, і рэдка звяртае ўвагу на назву рубрыкі.

Не віна юзераў, што яны чытаюць па дыяганалі, ня бачаць назву рубрыкі, і вельмі часта літаратурны твор называюць артыкулам. Прыклад у адным з каментаў пад апавяданнем: "Я не магу зразумець пазіцыю рэдакцыю адносна гэтага артыкулу. Дзе надпіс: рэальная гісторыя альбо мастацкі твор?"

Зрэшты, на сайце НН уласна апавяданні з'яўляюцца скрайне рэдка, і рэдакцыю можна зразумець — многабукв у сеціве не чытаюць.

Затое з радасцю чытаюць каменты, пры ўмове, што яны вядуцца ў выглядзе бойкі (холівару на сецявым слэнгу).

Любы рэдактар інтэрнет-выдання ведае тыпажы актыўных каментатараў матэрыялаў сайту. Працэнт тых, хто абмяркоўвае ўласна сабж — тэму, звычайна  невялікі. Большасць альбо скарыстоўвае публічную прастору для крыку (шэпту) душы, альбо забаўляюцца ўласна бойкай. Апошніх клічуць тролямі, тымі, хто правакуе суразмоўцаў любымі сродкамі з мэтаю ўвесьці ўласна ад сабжу.

Адзін з метадаў троляў завецца ўкід лайна на вентылятар — гэта ўстойлівы сецявы выраз, які азначае пэўную наўмысную дзею, якая выкліча вядомыя наступствы. Напрыклад, справакуе ці павялічыць холівар.

У каментарах да апавядання "Маладафронтаўка" ўласна пра літаратурныя якасці твору амаль не вядзецца (а калі вядзецца, то на ўзроўні кепска/добра без прынцыповай матывацыі).

- Якая творчая ўдача пісьменніка: зрабіць з маладафронтаўкі п'янчугу і шлюху. Калі шчыра, то проста капец.

- Это реальная история? Очень уж на жизнь похоже.

- Дэградуючая Наша Ніва публікуе ўсялякую херату і пасля у каменты прапускае гэбню с мацюгамі.

- Такія дзеячы як гэтая Таня (гераіня апавядання - С.К.) вельмі дэскрыдэтуюць нацыянальны рух.

- За што, НН, вы зараз наплявалі ў душы дзяўчатам з МФ і іх бацькам?

Апавяданне публікуецца а 13:49 13 кастрычнiка 2012, а ў той жа дзень а 23:17 асобным матэрыялам публікуецца водгук Насты Палажанкі, намесніцы старшыні "Маладога Фрону".

"Укід на вентылятар ад НН", — каментуе юзер адной з сацыяльных сетак. І не памыляецца, бо холівар па далёкай ад літаратуры тэме, але з нагоды "Маладафронтаўкі", парацягваецца і павялічваецца. Ідуць новыя перапосты ў сацыльныя сеткі, новыя каменты і рэплікі на розных пляцоўках.

Больш за тое, матэрыял заканчваецца постскрыптумам: “Ад Рэдактара. Ці можна папрасіць аўтара, сп. Шукеловіча, адгукнуцца і адказаць крытыкам? Чаму ён напісаў такое рэзкае, шакуючае апавяданне, у духу Мо Яня? Ці не шкадуе ён пра рашэнне апублікаваць гэты твор? Што змянілася ў ім пасля прачытання каментаў да апавядання?”

Ізноў, пра літаратуру нічога. Затое агульна моцны выраз са словам шакуючае, перакід адказнасці на аўтара за рашэнне апублікаваць, нібы не рэдакцыя прымае канчатковае рашэнне, ну і галоўны ўкід — пытанне што змянілася ўтутры аўтара. Рэдакцыя, нібыта, ні прычым, але просім раскрыць тэму шырэй.

Менш, чым праз суткі а 16:52 14 кастрычнiка 2012 з'яўляецца адказ аўтара апавядання Віктара Шукеловіча.

Нарэшце ў холівары вакол апавядання гучыць уласна пра літаратуру. Напрыканцы сваёй справаздачы аўтар тлумачыць чаму назваў твор "Маладафронтаўка": “Многія чытачы не зразумелі нават, чаму апісаная мною гісторыя з’яўляецца ўнікальнай. Я думаў, што гэта відавочна — вядома, што з-за феномену “Маладога фронту”, які абумоўлены ў сваім паўстанні і існаванні беларускай спецыфікай”.

Хочацца верыць аўтару, які  мяркуе, што для ўсіх чытачоў НН Малады Фронт — гэта моцны вобраз, зразумелы, і не вымагае тлумачэнняў (Тэма, насамрэч не раскрытая, адпаведна робіць твор вельмі сырым, але гэта ўжо не медыйная размова). Хочацца верыць, што аўтар не разумеў, што чытачы клюнуць найперш на назву.

Што да НН, мяркую, рэдактар цудоўна ведаў, што назва "Маладафронтаўка" прыцягнула да сябе ўвагу як мінімум былых і дзейных сябраў Маладога Фронту, іх прыхільнікаў, ворагаў, проста знаёмых і спецыялістаў. Адпаведна рэдакцыя забяспечыла шматлікія перапосты ў сацыяльных сетках, розгалас і наведвальнасць старонкі НН.

З гледзішча маркетынгу, рэдакцыі варта замовіць аўтару (іншым аўтарам) цэлы цыкль апавяданняў, разлічаных на пэўныя тэматычныя асяродкі, якія цікавяць не адну сотню юзераў. "Будзьмаўка", "Гэпэшніца", "Фронтаўка", "Бээрэсэмаўка", "Еўрапейская беларуска" і г.д. і д.п.

Сюжэт не абавязкова мусіць быць такім сумным як у "Маладафронтаўцы", дзе нацыянальна арыентаванай, узнёслай у памкненнях дзяўчыне здраджвае ейны малады каханак. Які хоць і не наўмысна, але кідае дзяўчыну на пацеху вясковым пацанчэгам. Галоўнае — зачапіць нечакным паваротам сюжэту, і пажадана зачапіць за жывое, звязанае з жыццём канкрэтнага асяродка.

І наведвальнасць будзе забяспечаная, якую рубрыку не прапісвай.

Тым больш, што тэхналогію вентылятара ніхто не адмяняў.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: