Вы здесь

Сяргей Чабоцька: Я і s13.ru сталі адным цэлым

Интервью

Блогерскія платформы па ўсім свеце нярэдка становяцца альтэрнатываю традыцыйным СМІ. У Беларусі гэтая тэндэнцыя асабліва заўважная ў рэгіёнах.

Адзін з прыкладаў удалага развіцця блогерскай платформы – гарадзенскі гарадскі блог s13.ru. Пра асаблівасці працы гэтага папулярнага на захадзе краіны рэсурсу  яго уладальнік і рэдактар Сяргей Чабоцька распавёў Mediakritika.by. 

Сяргей, гарадзенскі гарадскі блог – адзін з самых папулярных мясцовых рэсурсаў, штодня да вас прыходзяць 18 тысячаў унікальных наведвальнікаў. У чым ваш сакрэт? Чым прывабліваеце карыстальнікаў Сеціва?

Скажам так, наведвальнасць s13.ru расце адразу за кошт некалькіх фактараў. З аднаго боку ў краіне расце колькасць Інтэрнэт-карысальнікаў, з другога – мясцовыя навіны заўсёды цікавыя для мясцова люду, тым больш, што мы даем магчымасць вольна іх абмяркоўваць. Акрамя таго, наведвальнасць сайта ўзрастае, калі на ім з’яўляюцца нейкія рэзанансныя навіны, якімі людзі дзеляцца ў сацыяльных сетках. Менавіта за кошт гэтага і ідзе падсілкаванне рэсурсу новымі сталымі наведвальнікамі. Між тым, гістарычна склалася так, што практычна ў кожнага папулярнага Інтэрнэт-рэсурсу на Гарадзеншчыне ёсць свая ніша, якая трывала занятая кожным з рэсурсаў. Гэта значыць, людзі ведаюць, дзе можна паразмаўляць, дзе  –  пачытаць навіны горада, дзе  – абмеркаваць аўтамабільныя праблемы.

Блогерскія платформы, перш за ўсё, залежаць ад аўтараў. Хто тыя людзі, якія пішуць на s13.ru?

У асноўным навіны знаходжу  я сам, але ёсць з дзесятак звычайных чытачоў блога, якія не супраць падзяліцца сваёй інфармацыяй. Таму наш блог такі вельмі калектыўны, яго ствараюць усе разам.

Такая вялікая колькасць чытачоў – сама па сабе капітал, але ці ты манетызуеш свой рэсурс. І калі манетызуеш, што як?

Так, канешне, на сённяшні дзень блог прыносіць прыбытак за кошт продажу банэраў, а таксама за кошт размяшчэння рэкламных публікацыяў. Прыкладна два гады таму, калі попыт на рэкламу сур'ёзна вырас, я зарэгістраваўся як прыватны прадпрымальнік. То бок зараз я легальна зарабляю грошы, легальна плачу падаткі. Па спрошчанай сістэме падаткаабкладання атрымліваецца зараз 7% ад даходу.

Чаму, на твой погляд, рэкламадаўцы зацікавіліся супрацоўніцтвам з табою?

Для рэкламадаўцаў рэсурс цікавы передусім  тым, што ў s13.ru ідэальнае суадносіны паказчыкаў ахопу гарадзенскай інтэрнэт-аўдыторыі і індэксы адпаведныя. Гэта значыць, рэклама на сайце мэтавая, што і патрабуецца рэкламадаўцу.

Бачна, што ты добра разбіраешся ў пытаннях бізнэсу, чаму займаешся блогам, а не нейкай больш рэальнай справай?

Такое пытанне было б актуальнае яшчэ 3-4 гады таму. Да таго часу блог быў маім хобі, у якое я ўкладваў грошы. Цяпер грошы прыносіць ўжо і сам блог. Гэта рэальны бізнес, толькі ў інтэрнэце.

То бок для кагосьці s13.ru можа падацца смачным кавалкам? Мо ўжо былі прапановы перакупіць бізнэс?

Такія прапановы паступаюць у сярэднім раз-два ў год. Пакуль я прадаваць яго нават не думаю, але тым, хто хоча купіць, выстаўляю цэннік у 200 тысячаў. Каб не думалі, што гэта танны рэсурс. За 7 гадоў я і s13.ru сталі адным цэлым і адрываць частку сябе мне, шчыра кажучы, не хочацца. Вядома, і магчымасць продажу я не выключаю, але для гэтага ў маім жыцці і ва ўмовах функцыянавання рэсурсу ў цяперашніх рэаліях павінны адбыцца вельмі і вельмі сур'ёзныя змены.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: