ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

С 2010 года  координатор кампании ОО "Белорусская ассоциация журналистов" - "За якасную журналістыку".

Член Правления БАЖ.

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Тэлевізійны стрэл у спіну шведскаму амбасадару

В фокусе

У пятніцу выніковая праграма навінаў «Панарама») адзначылася сюжэтам пра былога амбасадара Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана, якому беларускія ўладны не працягнулі акрэдытацыю ў краіне.

Замоўленыя палітычна матываваныя сюжэты на беларускім тэлебачанні не дзіва. Калі ад электарата немагчыма схаваць праблемы, і гэта тычыцца, не толькі знешніх зносінаў з краінамі сусвету, але і ўнутраных цяжкасцей, на дапамогу прыходзіць «яшчык».

З «блакітнага экрану» беларусаў ужо не аднаразова запэўнівалі, што ў краіне няма ніякага эканамічнага крызісу, у той час, як грошы знікалі з гаманцоў з неверагоднай хуткасцю. Запужвалі пацукамі з каналізацыі і «баявікамі» ад апазіцыі, якія нібыта рыхтавалі гвалтоўныя дзеянні супраць уладаў.

Гэтым разам сюжэт пра шведскага амбасадара меў на мэце ўвесці ў галовы беларусаў простую думку: Эрыксан за гады свай абмасадарскай працы не прыцягнуў на Беларусь шматлікія грашовыя кантракты, а толькі і рабіў, што разбураў зносіны нашых дзяржаваў. Па сутнасці журналісцкі сюжэт, аўтарам якога стаў Сяргей Гусачэнка, вінаваціў амбасадара не толькі ў прафесійнай непрыдатнасці, але і ў злачыннай дзейнасці – падрыхтоўцы «баявікоў апазіцыі», кантарабандзе літаратуры і нейкіх рэчаў на продаж.

Пакінуўшы па-за ўвагай саму сутнасць сюжэта, засяродзім сваю ўвагу на яго кампаноўцы і журналісцкай працы. Шасціхвілінны сюжэт у вечаровых навінах – сам па сабе здзіўляе. Занадта доўга для «стандартнай сітуацыі», аб якой гаворыць вядучы ў падводцы. Тым больш, што акрамя закадравага тэксту вядучага ў сюжэце ўсяго толькі два каментары – прэс-сакратара МЗС і незалежнага эксперта.

Пазіцыя прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Андрэя Савіных – афіцыйная версія. Каротка і па сутнасці ён дае зразумець гледачам: нікога не выганялі, але было за што, і калі нам будуць помсціць, то мы знойдзем, чым адказаць. Здаецца, гэтага было б дастаткова.

Але ж не, на экране з'яўляецца (о, дзіва!) незалежны эксперт Сяргей Мусіенка, чалавек, чыя кампетэнтнасць і абазнанасць выклікае сумневы нават у суполцы аналітыкаў, сацыёлагаў і палітологаў. Просты ж глядач увогуле нічога не ведае пра тое, хто ён і чым займаецца.

Між тым, слухаючы даволі доўгі (амаль 2-хвілінны) каментар кіраўніка аналітычнага цэнтра EcooM, глядач не павінен ні на секунду паставіць пад сумнеў ягоныя словы. Можа таму Сяргей Мусіенка на пачатку выступа адзін у адзін паўтарае словы вядоўцы «Панарамы» і аўтара сюжэта – «суверенное право государства».

Падалося, незалежнага палітолага Мусіенку добра падрыхтавалі да таго, каб скарыстаць у сюжэце. У нейкі момант, калі эксперты на секунды спыняецца, амаль бачыш, як журналіст па той бок камеры ківае галавою і паказвае «працягвайце». І Мусіенка працягвае, выліваючы на галовы гледача падрабязнасці нейкіх аператыўных распрацовак. І гэта, падкрэсліваю, незалежны экперт. Зайдзросная абазнанасць у справах спецслужбаў.

А што ж журналіст? Сяргей Гусачэнка, здаецца, не бачыць неабходнасці праверыць словы Мусіенкі. Запытацца ў адпаведных органаў, што і куды вазілі ў шведскай дыпламатычнай машыне, ці чаму спецслужбы дапусцілі «інструктаж баявікоў» у сценах шведскай амбасады і дзе тыя баявікі падзеліся? Журналісту гэта не цікава, ён атрымаў каментар, які цалкам лье ваду на дзяржаўны млын. То бок, фармальна ён нібыта знайшоў незалежны пункт гледжання і не ягоная праблема, што той цалкам супадае з афіцыйнай.

Асобная гаворка пра відэашэраг.  Жанчыны ўваходзяць у дзверы, побач з якімі вісіць шыльда абмасады. Баявікі? А мо проста ідуць у камунальнае прадпрыемства «Мінская спадчына», офіс якога якраз за гэтымі дзвярыма? Ці ў цырульню, куды, шчыра кажучы, і сама люблю зазірнуць? Я ўжо не кажу пра тое, што з вясны гэтага года амбасада Швецыі месціцца ў зусім іншым будынку на Рэвалюцыйнай.

Аўтамашына з друкаванай прадукцыяй таксама не зразумела чыя – ні нумароў, ні людзей. Адно толькі бачна – здымалі на мяжы.

Ну і, канешне ж, сымболіка Еўразвязу як прыкмета пагрозы і імперскіх амбіцый заходніх краінаў. Куды ж без яе?! Да гэтага беларускі глядач, здаецца, ўжо прызвычаіўся.

Увогуле відэашэраг – канёк беларускай тэлевізійнай журналістыцы. Здаецца, калі б была адмысловая прэмія за фантазію мантажыстаў, нашыя б узялі першы прыз. Колькі гадоў яны практыкуюцца ў падборцы адмысловых карцінак, якія павінны запалохаць глядача. Дзіўна, што ў сюжэце па Эрыксана абыўшлося без пацукоў і іншых жахлівых жывёлаў.

Але ж, як казаў напачатку прэс-сакратар МЗС, калі шведскі бок будзе імкнуцца да абвастрэння сітуацыі, то Беларусь «будзе вымушаная адрэагаваць адэкватна». Якой будзе медыйная адэкватнасць, застаецца толькі здагадвацца.

Адно зразумела ўжо сёння, пасля такіх сюжэтаў на беларускам тэлебачанні, шведскаму інстытуту FOJO, які займаецца прафесійнай падрыхтоўкай журналістаў, будзе не проста працягваць сваю праграму па журналісцкай этыцы, якая ладзіцца з Беларускім Саюзам журналістаў і Беларускай асацыяцыя журналістаў.  У выпадку з Сяргеем Гусачэнка варта было б пачаць з асноваў і вярнуцца да патрабаванняў аб'ектыўнасці ў журналістыцы. Можа тады ён звернецца за каментарамі не толькі ў спецслужбы, але і ў саму шведскую амбасаду, узгадае ў сюжэце і добрыя справы шведаў, дасць альтэрнатыўнае меркаванне і не схавае гісторыю праколам беларускіх ПВА у справе шведскага самалёта за "падрыхтоўкай баявікоў".

Здаецца, зрабі ўсё гэта журналіст, атрымаўся б не благі сюжэт. Так, Эрыксана ў краіну пасля яго ніхто б не вярнуў, але не прыйшлося б чуць з боку былых сябраў і калегаў прыкрыя словы на свой адрас.

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: