ОБ АВТОРЕ

Окончила факультет журналистики БГУ, Высшую школу журналистики им. М. Ваньковича в Варшаве.

Работала корреспондентом в "Газете Слонімскай", журналистом в онлайн-проекте Ximik.info, была автором и ведущим программы "Асабісты капітал" на телеканале "Белсат".

С 2010 года  координатор кампании ОО "Белорусская ассоциация журналистов" - "За якасную журналістыку".

Член Правления БАЖ.

Руководитель проекта Mediakritika.by

Вы здесь

Я не палітык, я – дробны дзеяч беларускай культуры

Интервью

Рэдактар інтэлэктуальна-асветніцкага часопіса ARCHE Валер Булгакаў распавёў Mediakritika.by, чым, на яго думку, выданне замінала ўладам, як будуць развівацца падзеі далей і чаму не лічыць сабе экстрэмістам.

З Валерам Булгакавым Mediakritika.by размаўляе праз скайп. Галоўны рэдактар адзінага ў краіне інтэлектуальна-асветніцкага выдання вымушан быў з’ехаць з краіны пасля шэрагу тэлевізійных сюжэтаў на беларускаму тэлебачанню, у якіх яго вінавацілі ў крымінальных злачынствах. Валера Булгакава спрабуюць абвінаваціць ў экстрымізме, што для Беларусі, на жаль, ня рэдкая справа.

Экстрэмісцкія ідэі спецслужбы краіны шукаюць у навукова-гістарычных выданнях, канфіскаваных падчас прэзентацыі ў Гродна і падчас ператрусу ў вёсцы Юркавічы

Валер, пытанне, якое зараз хвалюе бадай што кожнага выдаўца, які прымярае сітуацыю на сябе: што здарылася з ARCHE і чаму гэта здарылася менавіта зараз?

Дакладны адказ на гэтае пытанне маюць, пэўна, толькі супрацоўнікі спецслужбаў. Бо ў нашым разуменні мы займаліся сваёй руціннай працай і ніякіх сур’ёзных палітычных імпульсаў з нашага асяроддзя не выходзіла.

Першая хваля супраць часопісу “ARCHE” па часе супала са звальненнем гісторыка Андрэя Чарнякевіча. Так, 14 верасня адбываецца прэзентацыя кнігі Яна Шумскага ў Гародні, якая канаецца маім затрыманнем, і ў той жа самы дзень гісторык Чарнікевіч пад ціскам мясцовых спецслужбаў быў звольнены з Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Напрошваецца выснова, што спецслужбы актывізаваліся на барацьбу з “ідэалагічнай ерассю”. Раней наша друкаваная прадукцыя ў сілу сваёй маланакладнасці альбо якіх яшчэ іншых фактараў не трапляла ў поле іхняй увагі. Але цяпер сытуацыя змянілася. Магчыма, гэтаму ёсць два тлумачэнні. Першае, гэта тое, што беларуская інтэлігенцыя пачала нешта значыць. У адрозненне ад сітуацыі 1990-х гадоў, калі ўся інфраструктура, звязаная з выданнем беларускіх кніжак была альбо разбураная, альбо перайшла  пад кантроль уладаў, цяпер, як гэта не парадаксальна, мы пэўныя праекты ніяк не кантралююцца ўладамі. І яны, канешне, пачынаюць прыцягваць інтарэс з боку спецслужбаў.

Нагадаю, што кніжкі, якія, уласна кажучы, і паслужылі каталізатарам гэтых падзеяў, асвятляюць несавецкія аспекты беларускай гісторыі, альбо, як у кнізе таго ж Яна Шумскага, злачынствы савецкай улады супраць насельніцтва Заходняй Беларусі.

Другая прычына, гэта тое, што калі спецслужбы займаюцца кніжкамі, гэта значыцца, што ім больш няма чым заняцца. Гэта значыць, што палітычнае поле зачышчанае, апазіцыйныя партыі дэмаралізаваныя, альбо выціснутыя на ўзбочыну грамадскага жыцця, таму не выклікаюць грамадскага інтарэсу. А тут адбываюцца працэсы, якія ўлады хочуць кантраляваць.

Можа ў апошні час вы закранулі нейкую канкрэтную балючую для ўладаў ці спеслужбаў тэму? Ці гэта вам па сукупнасці?

Ня так даўно выйшла кніга “Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі” на 1228 старонак. У нас гэтая тэма – найноўшая гісторыя Беларусі –  табуюецца, таму яна магла выклікаць інтарэс. Апрача гэтага, правакацыйнай магла падацца і кніга Яна Шумскага, пра якую ўжо гаварыў. Але найперш, думаю, увагу прыцягнула колькасьць нашай прадукцыі: у нас сёлета выйшла ўжо больш за 10 кніжак на гістарычныя тэмы. А такога не было раней. У Беларусі ў год выходзіць менш за адну тысячу кніг на беларускай мове, з іх лічаныя адзінкі на тэму беларускай гісторыі, таму наша дзейнасць на агульным фоне досыць істотная. Уявіце сабе, выдалі 10 часопісаў на год плюс10-15 кніжак.  Разам – больш за 10 тыс. старонак захапляльнага чытва.

Валер, як на ваш погляд будуць развівацца падзеі далей? І хто зараз у небяспецы?

Мяркую, што ўлады ставяць некалькі мэтаў. Першая,гэта зачыніць часопіс не зверху (рашэннем Міністэрства інфармацыі ці суду), а знізу, праз гіганцкія штрафы, якія мы ня здолеем сплаціць. Другая, накапаць фактаў і доказаў, каб распачаць крымінальны пераслед мяне самога па чыста эканамічных артыкулах. Гэта любімае іх дзела –  палітычны пераслед па эканамічных артыкулах.

Зараз гаворка ідзе пра крымінальны пераслед, акрамя эканамічных артыкулаў узгадваецца таксама экстрымізм.  Што можаце адказаць на гэта? Булгакаў  экстрыміст?

Гэта звычайная справа для нашых спецслужб. Ім дадзена каманда прапрацоўваць усе вэрсіі. Насоўваецца паралель са справай Бяляцкага летась, калі падчас следства спачатку “капалі” па артыкуле аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці на той падставе, што некаторыя затрыманыя на плошчы 19 снежня 2010 далі паказанні, што атрымлівалі ад “Вясны” дапамогу на карысьць больш пэрспектыўнага ўхілення ад падаткаў.

Самае смешнае, што ARCHE ўжо раз абвінавачвалася ў экстрэмізме. І ў 2008-2009 гадах была справа, ініцыяваная берасцейскім КДБ. Ня думаю, што нейкі экстрэмізм знойдуць: у нас самая звычайная гуманітарная прадукцыя. І тое, што экстрэмізм тут слаба шукаецца, паказвае факт, агучаны БТ, што выданні накіраваныя ўжо на паўторную экспэртызу.

Паралелі са справаю Бяляцкага выглядаюць, так бы мовіць, вельмі песімістычна. Вы менавіта таму зараз за мяжою?

Да асвятлення справы падключылася беларуская тэлевізійная прапаганда, па пазамінулым тыдні па БТ прыйшлі 2 рэпартажы, якія неаднаразова паўтараліся. Адзін з іх меў назву  “Как книжное дело перересло в уголовное”. Таму апасенні падобнага лёсу, канешне, ёсць. Але асноўная прычына ад'езду –  разуменне, што ў Беларусі ты цяпер цалкам знаходзішся пад "каўпком" спецслужбаў. Яны праслухоўваюць тэлефоны, праводзяць іншую апэратыўную дзейнасць. І зараз у маіх інтарэсах, каб аб маім прыватным і прафэсійным жыцці спецслужбы ведалі як найменш.

Калі ўжо закранулі прыватнае жыццё, як вашая сям'я гэта перажывае? Ці ёсць зараз нейкі ціск на іх?

Мая дачка, якой толькі 10 год, перапалохалася, пабачыўшы рэпартаж па БТ, асабліва калі ў ім былі паказаныя мае відэа і фотаздымкі (натуральна, без маёй згоды ўзятыя з Інтэрнэту) як "главного фигуранта дела". Яе першым пытаннем пасля прагляду было: “Тата, цябе пасадзяць?”. Натуральна, што сям'я пагрузілася ў стан псыхалягічнага шоку і стрэсу. Рэпартажы ішлі ў прайм-тайм, іх глядзелі нашы суседзі па лесвічнай пляцоўцы  і нават выхавальніцы ў дзяцячым садку сына.

Зараз і БАЖ, і «Вясна» распачалі кампанію салідарнасці з ARCHE. На нашай памяці такіх інфармацыйных кампаній было шмат. Камусьці яны сапраўды дапамагалі, камусьці не вельмі. Як на вашу думку, што зараз можа зняніць сітуацыю да лепшага? І пры якіх умовах асабіста вы вернецеся ў краіну?

Захаваць ARCHE зможа толькі салідарнасць унутры краіны (якая б праявілася  ў масавых зваротах у адпаведныя ведамствы, ад якіх залежыць выхад нашага часопіса) і ціск з боку міжнароднай супольнасці. Вярнуцца я магу ў любым момант, паколькі супраць мяне пакуль ня ўзбуджаная крымінальная спарва. Але ўсё пераменіцца, калі такая справа будзе ўзбуджана…

Фота "Радыё Свабода"

Матэрыял падрыхтаваны ў партнёрстве з арганізацыяй Index on Censorship

Оценить материал:
Голосов еще нет
распечатать Обсудить в: