Вы здесь

30.12.201508:41

Гісторыя беларускага самвыдату: “Студэнцкая думка”

Газета (а пасля часопіс) “Студэнцкая думка” – гэта непадцэнзурнае выданне, якое існавала ў найноўшай Беларусі рэкордна доўгі час: ад 1988-га і ажно па 2005 год. І нават нейкі час выдавалася цалкам легальна.

18.11.201511:34

Гісторыя беларускага самвыдату: “Маладзёвы весьнік”

Напрыканцы 90-х быў створаны і вельмі актыўна сабе праяўляў “Малады Фронт” – маладзёвае і радыкальнае крыло БНФ. Менавіта “Малады Фронт” распачаў выданне газеты “Маладзёвы весьнік”.

05.11.201509:54

Гісторыя беларускага самвыдату: “Пагоня”

Нумар аднаго з самых заўважных іпа-сапраўднаму незалежных выданняў у гісторыі новай Беларусі.

28.10.201509:28

Гісторыя беларускага самвыдату: “Солидарность”

Цалкам рускамоўнае непадцэнзурнае выданне, якое таксама цалкам прысвечана барацьбе працоўных за свае правы. Большасць падобных выданняў мы бачылі ў 1996-97 гадах, калі па Беларусі пракацілася хваля страйкаў працоўных з буйных прадпрыемстваў. Але “Солидарность” выходзіла значна раней – у 1992 годзе.

20.10.201509:58

Гісторыя беларускага самвыдату: “Гаспадар”

Газета “Гаспадар” – “тоўстая” газета, якая змяшчае вялізны аб’ём інфармацыі, і яна цалкам прысвечана... хатнім ды сядзібным справам. Пра палітыку – ні слова. І гэта – у 1991 годзе! Што само па сабе практычна неверагодна.

24.09.201509:28

Гісторыя беларускага самвыдату: “Беларускія Ведамасьці”

“Беларускія Ведамасьці” – не газета і не часопіс, а нешта сярэдняе паміж імі. Гэтыя “Ведамасьці” выходзілі ў Польшчы, у Варшаве, а рэдакцыяй кіравалі такія вядомыя асобы, як Зянон Пазняк, Галіна Вашчанка ды Сяргей Навумчык.

20.09.201518:09

Гісторыя беларускага самвыдату: “Экспрэс”

“Выданне аргкамітэту БНФ” – менавіта так пазначала сябе выданне, адно са старэйшых у маёй калекцыі: “Экспрэс” датаваны чэрвенем 1989 году і адзначаны як “Выпуск 4”. Шмат, шмат чаго пачалося менавіта ад яго.

14.09.201522:57

Гісторыя беларускага самвыдату: “Баста!”

Газета, якая цалкам зроблена на расейскай мове, - для беларускага самвыдату вялікая рэдкасць.

09.09.201520:28

Гісторыя беларускага самвыдату: “Отвали”

У пэўным сэнсе “Отвали” – ідэалагічны спадкаёмца газеты “Моладзь змагаецца”, пра якую я нядаўна пісаў. Адметнасць “Отвали” – у тым, што яна яшчэ больш радыкальная, чым “Моладзь змагаецца”, а таксама ў тым, што яна выдавалася ў Баранавічах.

03.09.201515:06

Гісторыя беларускага самвыдату: “Моладзь змагаецца!”

У пэўным сэнсе «Моладзь змагаецца!» была шырокафарматнай улёткай у выглядзе газеты.