Вы здесь

Праз 8 гадоў недзяржаўную газету вярнулі ў падпісныя каталогі. Ці надоўга?

З 1 чэрвеня 2013 года на рэгіянальную газету «Борисовские новости» зноў можна падпісацца ў аддзяленнях «Белпошты» Мінскай вобласці.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" са спасылкай на галоўнага рэдактара выдання Анатоля Букаса.

Па словах Букас, тое, што што газета трапіла ў  падпіску можа быць звязана з намаганням Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя масмедыі», якая неаднаразова звярталася да «паштовага» кіраўніцтва з адпаведнай просьбай.

Між тым, інфармацыю аб тым, што выданне трапіла ў падпіску абмяжоўваецца намаганнямі мясцовых уладаў. Так у чэрвені рэдактар распаўсюдзіў па паштовых аддзяленнях свае рэкламныя абвесткі пра аднаўленне падпіскі, але хуткім часе абвесткі пачалі здымаць, паведамляе БАЖ.

Па інфармацыі Анатоля Букаса, адпаведнае ўказанне зыходзіла ад начальніцы аддзела ідэалогіі Барысаўскага райвыканкама Людмілы Гарнак. Афіцыйная прычына – перавышэнне фармату А4.

«Борисовские новости» – грамадска-палітычны штотыднёвік, які зараз выходзіць накладам у 6 тысяч асобнікаў. У 1998-1999 г.г. газета мела наклад 19 тысяч. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў дзяржаўнае прадпрыемства-манапаліст “Белпошта” выключыла з падпіснога каталога на 2006 года 16 незалежных выданняў. 19 газет страцілі магчымасць прадавацца ў кіёсках “Саюздруку”. Зыскі рэдакцый і чытачоў газет, што былі выкінутыя з падпісных каталогаў, суды адмовіліся разглядаць. Да сёння праблема з распаўсюдам праз сеткі “Белпошты” і (альбо) “Саюздруку” застаецца актуальнай для больш як 10-і грамадска-палітычных недзяржаўных выданняў.

Оценить материал: распечатать Обсудить в: