Вы здесь

Праграмнаму дырэктару Радыё Рацыя адмовілі ў турыстычнай беларускай візе

Праграмны дырэктар «Беларускага Радыё Рацыя» Юрый Ляшчынскі, плануючы чарговы адпачынак, хацеў паехаць у Беларусь.

Як паведамляе сайт racyja.com, наведаўшы консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку 26 жніўня, ён атрымаў пашпарт з пячаткай “адмоўлена”. Прычыны такога рашэння ў консульстве не патлумачылі.

Праблема з уездам у Беларусь мінулы раз узнікла ў сп-ра Ляшчынскага ў 2006 годзе, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Тады ў яго была службовая віза, якую анулявалі на мяжы, але ў той жа дзень папрасілі прабачэння за «тэхнічную памылку» і ўпусцілі.

Летась, нагадаем, аналагічным чынам адмовілі ва ўездзе ў Беларусьстаршыню Управы Радыё Рацыя Яўгену Вапу.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Оценить материал: распечатать Обсудить в: