Вы здесь

Беларускага журналіста затрымлівалі ў Славянску прарасійскія актывісты

Журналіста беларускай газеты “Новы час” Дзмітрыя Галко ў Данецкай вобласці затрымлівалі прадстаўнікі так званага народнага апалчэння Данбаса.

Разам з журналістам былі затрыманы яшчэ два фатографы з Італіі і Францыі. (Па інфармацы "Цензор.нет", іх імёны - Поль Гаго і Касіма Аттанасіо).

– Людзі, якія нас затрымлівалі, былі апранутыя ў камуфляж і мелі ў руках зброю. Нас затрымалі нібыта за несанкцыянаваныя здымкі, хоць ніякіх здымкаў мы не праводзілі. На адным з блокпостаў на мосце, дзе мы нічога не здымалі, нас затрымалі і павезлі на іншы блокпост для праверкі, – распавёў прэс-службе ГА “БАЖ” Дзмітрый Галко.

Па словах Галко, праз паўгадзіны журналістаў адпусцілі пасля праверкі відэакамер і фотаапаратаў. Пасля вызвалення Дзмітрый Галко паведаміў, што плануе яшчэ нейкі час заставацца ў Славянску для асвятлення мясцовых падзеяў.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", Фота Радыё Свабода

Оценить материал: распечатать Обсудить в: