Вы здесь

Гарадзенцаў будуць вучыць ствараць мультымедыа

Дарослых жыхароў горада запрашаюць на навучанне ў Media Studio.

Як паведамляе гарадзенскі рэсурс “Твой стыль”, Media Studio – навучальны курс, які дазваляе дарослым  атрымаць дадатковую адукацыю ў галіне працы з інфармацыяй. Курс разлічаны на актыўных людзей розных прафесій і ўзросту (старэйшых за 16 год), і перш за ўсё тых, хто цікавіцца медыяжурналістыкай.

Заняткі будуць праходзіць па вечарох раз на тыдзень па трох накірунках: візуалізацыя дадзеных,  фотажурналістыка і здымкі і мантаж відэа.

Дадатковую інфармацыю ад курсах можна даведацца тут.

Оценить материал: распечатать Обсудить в: