Вы здесь

БДІПЧ сустрэлася ў Мінску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці

5 сакавіка дэлегацыя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ наведала мінскі офіс ГА “БАЖ”.

Эксперты – старшая дарадца па выбарах БДІПЧ Таццяна Багусевіч і дарадца па выбарах Лусінэ Бадалян – сустрэліся з намеснікам старшыні арганізацыі Андрэем Бастунцом, кіраўніком юрыдычнай камісіі РПГА “БХК” Гары Пагняйлам і праваабаронцам Уладзімірам Лабковічам.   

Сустрэча праходзіла ў рэжыме “не для прэсы”, аднак пасля яе заканчэння спн. Багусевіч пагадзіліся адказаць на некаторыя пытанні журналістаў, у тым ліку і прэс-службы ГА “БАЖ”.

“Гэта візіт, у межах якога мы хацелі б абмеркаваць з беларускім бокам тую справаздачу, якую апублікавалі пасля парламенцкіх выбараў. А таксама паглядзець, ці ёсць які-небудзь перспектывы ўзаемадзеяння – ініцыятывы змянення заканадаўства альбо практыкі – і абмеркаваць іх з дзяржаўнымі органамі...”, – распавяла Таццяна Багушэвіч.

“Пытанні, якія тычацца працы СМІ ў цэлым, – гэта адзін з найбольш важных аспектаў выбарчага працэсу пры ацэнцы сітуацыі. Таму мы спадзяемся, што ў нас будзе магчымасць абмеркаваць у часе сустрэч у Мінску ўсе нашы рэкамендацыі датычна працы СМІ і заканадаўства, якое рэгулюе працу СМІ, а таксама практыку асвятлення выбарчага працэсу”, – дадала яна.   

Паводле Андрэя Бастунца, экспертаў цікавіў досвед дачыненняў ГА «БАЖ» з органамі заканадаўчай ініцыятывы. У прыватнасці, ён распавёў БДІПЧ пра няўдалую спробу ГА «БАЖ» ініцыяваць слуханні ў беларускім парламенце на тэму ўнясення змяненняў у заканадаўства аб СМІ. Госці цікавілася, які канкрэтна прапановы былі ў «пакеце» БАЖ перламентарам, пра што юрыст ім таксама падрабязна распавёў.

Паводле БелаПАН, у дэлегацыі запланаваны шэраг сустрэч з прадстаўнікамі афіцыйнага Мінска, грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі.

6 сакавіка маюць адбыцца сустрэчы ў Цэнтравыбаркаме і Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, 7 сакавіка – з прадстаўнікамі палітычных партый.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Оценить материал: распечатать Обсудить в: