Вы здесь

Ізноў затрыманыя Аляксандр Ярашэвіч і Дзмітрый Галко

Сябраў ГА "БАЖ" вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыянтам.

Сябры ГА "БАЖ" вярталіся з Акрэсціна, дзе сустракалі арыштантаў, што выйшлі на волю.

Як распавёў Аляксандр Ярашэвіч прэс-службе ГА "БАЖ", калі яны разам з вядомым блогерам Дзмітрыем Галко падыходзілі да станцыі метро, побач спыніўся спецназаўскі мікрааўтобус, і хлопцаў затрымалі.

У 22:40 прэсавы сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі на просьбу ГА "БАЖ" пацікавіцца лёсам затрыманых адказаў адмовай, спаслаўшыся на позні час.

Тым часам позна ўвечары на Ярашэвіча і Галко склалі адміністратыўныя пратаколы нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам і вырашылі пакінуць іх да суда за кратамі.

Суды над затрыманымі маюць пачацца ў аўторак а 10-й гадзіне па адрасе: Праспект газеты "Праўда", 27.

Прэс-служба ГА "БАЖ"

Оценить материал: распечатать Обсудить в: