Вы здесь

Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася да Спецдакладчыка ААН

Нагодаю для звароту стала ўтрыманне пад вартаў журналіста і блогера Антона Сурапіна.

Ліст  за подпісам намесніка старшыні арганізацыі Андрэя Бастунца быў накіраваны Спецдакладчыку ААН па пытанні заахвочвання і абароны права на свабоду меркаванняў і іх выражэння Франку Ла Ру ў чацвер, 2 жніўня, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Грамадская аб’яднанне просіць спецдакладчыка адрэагаваць на факт затрымання журналіста, а таксама “вынесці рэкамендацыі кіраўніцтву Беларусі пра спыненне практыкі ўжывання механізмаў крымінальнага пераследу для абмежавання свабоды выказвання ў краіне ў дачыненні журналістаў, якія выконваюць свой прафесійны і грамадскі абавязак”.

Оценить материал: распечатать Обсудить в: