Вы здесь

БТ падзякавала апазіцыянерам за рэкламу і паабяцала новыя захапляльныя сюжэты

“Сённяшняя акцыя дае нам упэўненасць у тым, што праца журналістаў БТ нікога не пакідае абыякавай”, - гаворыцца ў прэс-рэлізе Белтэлерадыёкампаніі, дасланым на адрас ГА “БАЖ”.

"Белтэлерадыёкампанія выказвае шчырую падзяку арганізатарам флэшмобу, што прайшоў у Мінску 11 кастрычніка, уся ўвага ўдзельнікаў якога цалкам была прысвечана кампаніі.

Такая ўвага да дзяржаўнага тэлебачання нават віртуальных грамадскіх ініцыятыў у стагоддзе камп'ютарных тэхналогій, усеагульнага засілля Ipadаў і Twitterа каштоўная, як ніколі раней. Гэта дае нам упэўненасць у тым, што праца журналістаў БТ нікога не пакідае абыякавай.

У сваю чаргу, Белтэлерадыёкампанія яшчэ неаднаразова прапануе захапляльныя сюжэты і рэпартажы, неабходныя для наступнага натхнення невядомых актывістаў апазіцыі”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе БТ.

Прэс-служба ГА "БАЖ", фота Сяргея Гудзіліна, "Наша Ніва"

Оценить материал: распечатать Обсудить в: