Вы здесь

“Еўрарадыё” запусціла гульню з мядзведзікамі

Флэш-гульня па матывах гісторыі са шведскім “дэсантам” даступная для ўсіх карыстальнікаў Сеціва на сайце радыё.

Як патлумачыў Mediakritika.by галоўны рэдактар “Еўрарадыё” Віталь Зыблюк, гульня – “рэакцыя на інфармацыйныя нагоды апошняга месяца”.

“Усе падзеі круццяца вакол гэтай шведскай акцыі, знялі генералаў і кіраўнікоў, шмат хто атрымаў вымовы. А два чалавекі сядзяць за кратамі. Усё гэта мы паспрабавалі перадаць у простай і даступнай форме”, - распавёў Віталь Зыблюк.

Гульня разлічаная на людзей рознага ўзросту і рознай ступені абазнанасці ў праблеме.

“Яна проста дзеля таго, каб расслабіцца на працы хоць на 5 хвілін”, - тлумачыць рэдактар.

Оценить материал: распечатать Обсудить в: