Вы здесь

Новы скандал – французскі фотамантаж: японскі футбаліст з чатырма рукамі

Толькі сціхлі антыамерыканскія пратэсты супраць фільму аб прароку Мугамэду, як наспеў новы міжнародны канфлікт на нацыянальнай глебе.

Французскі публічны тэлеканал “France 2” паказаў фотамантаж, на якім японскі галкіпер Эйдзі Кавасіма размахвае чатырма рукамі, і падпісаў з намёкам на эфект аварыі на Фукусімскай АЭС.

Жарт абляцеў 13 кастрычніка не адно тэлешоу. Ён меў паказаць надзвычайную прадукцыйнасць галкіпера ў таварыскім матчы з Францыяй 12 кастрычніка, які Японія выйграла з лікам 1:0. Гэта была першая перамога краіны за шэсць сустрэчаў.

Тое, што госці патлумачылі сваю паразу “эфектам Фукусімы”, прадказальна абурыла японскіх дыпламатаў. Сёння японскі дзяржасакратар Осаму Фудзімура паведаміў, што 15 кастрычніка тэлеканалу быў накіраваны ліст пратэсту. У ім напісана, што заўвагі

наконт аварыі на АЭС абражаюць людзей, якія пацярпелі летась ад стыхійнага бедства.

Белсат, фота kyodonews.jp

Оценить материал: распечатать Обсудить в: