Вы здесь

“Салідарнасць” распачала новы праект да выбараў

Інтэрнэт-газета абяцае распавесці сваім чытачам кароткую гісторыю парламенцкіх выбараў на Беларусі.

«Але праект не пра тое, як яно было. Яно ёсьць, калі казаць пра наступныя серыі (2000, 2004, 2008 гг.). Таму праект наўрад ці можна лічыць цалкам гістарычным», - распавёў «Медыякрытыцы» галоўны рэдактар «Салідарнасці» Аляксандр Старыкевіч.

«Можа, кагосьці наш праект падштурхне да асэнсаваньня таго, што адбываецца ў нас з выбарамі ў палату прадстаўнікоў. Бо пакуль гэтага, на мой погляд, не адбылося і ў выніку дэмакраты паўтараюць старыя памылкі», - дадаў Старыкевіч.

У першым выпуске праекту сваімі ўспамінамі аб выбарах 1995 году з журналістам Русланам Гарбачовым падзяліліся былыя дэпутаты Уладзімір Ганчарык і Людміла Гразнова.

Як абяцае Аляксандр Старыкевіч, удзельнікамі наступных частак праекту стануць не толькі дэпутаты.

Оценить материал: распечатать Обсудить в: