Вы здесь

Сайту пра гісторыю Мінска забаранілі выкарыстоўваць герб горада

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт палічыў, што кантэнт сайту “носіць дыскусійны характар”.

Як паведамляе, “Еўрапейскае радыё для Беларусі”, пытанне аб магчымасці і далей выкарыстоўваць у “шапцы” сайта “Минск старый и новый» чыноўнікам выканкама задаў стваральнік рэсурса Уладзімір Валожынскі, калі рэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік.

Але такого адказу ад Мінгарвыканкама мужчына не чакаў.

 “Матывавалася іх адмова тым, што сайт мае неадназначную трактоўку па некаторых пытаннях. То бок, ёсць спрэчныя моманты. І ў сувязі з гэтым Мінгарвыканкам не згодны на выкарыстанне герба горада. У будучыні, пасля выпраўлення нейкіх там матэрыялаў (але незразумела, у якім кірунку іх трэба выпраўляць), да гэтага пытання, напісалі, можна будзе вярнуцца яшчэ раз”, - патлумачыў “Еўрарадыё” Уладзімір Валожынскі.

Оценить материал: распечатать Обсудить в: