Вы здесь

Сябра ГА "БАЖ" Валера Булгакава затрымалі і адпусцілі

Гэта адбылося на прэзэнтацыі кнігі «Саветызацыя Заходняй Беларусі» і новых выпускаў часопіса "Arche" ў Гродне.

У акцыі былі задзейнічаны міліцыянты і падатковая інспекцыя. Відавочцы распавялі Радыё "Свабода", што спачатку нейкія невядомыя людзі зрабілі "кантрольную закупку" друкаваных выданняў, а калі мерапрыемства заканчвалася, з'явіліся міліцыянты. Падаткавікі сталі патрабаваць ад Валера Булгакава дакументы і пытацца, на якой падставе ён распаўсюджвае тут гэтую літаратуру.

Усю прывезеныя ім выданні загрузілі ў аўтамабіль, туды ж пасадзілі сп. Булгакава і павезлі ў падатковую інспекцыю. Праз пэўны час рэдактар патэлефанаваў жонцы і сказаў, што яго адпусцілі. Паводле папярэдніх звестак, Валера Булгакава яшчэ можа чакаць суд за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Забраную літаратуру яму не аддалі.

 

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Оценить материал: распечатать Обсудить в: