Вы здесь

У Беларусь упершыню прыедзе World Press Photo

Выстава World Press Photo адчыніцца 11 снежня ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў”.

На выставе будуць прадстаўленыя фотаздымкі пераможцаў знакамітага па ўсім свеце конкурсу, ўзнагароду ў якім можна параўнаць з “Оскарам”.

Выставы World Press Photo праходзяць у ста гарадах па ўсім свеце, але да Беларусі яна дабралася ўпершыню. Гэтая падзея сталася магчымай пры дапамозе вядомага беларускага фатографа Андрэя Лянкевіча.

Як паведамляе сайт галерыі “Ў”, на адкрыццё выставы прыедзе адзін з яе куратараў Юрэ Янсэн. Абяцаецца, штоза некалькі дзён да адкрыцця выставы Янсэн прачытае адкрытую лекцыю  пра гісторыю ўзнікнення гэтага найбуйнейшага конкурсу фотажурналістыкі і пра ўмовы ўдзелу ў ім ў галерэі TUT.BY.  

Плануецца, што Tut.by будзе весці жывую трансляцыю лекцыі Юрэ Янсэна. 

Оценить материал: распечатать Обсудить в: