Вы здесь

У Мінску затрыманыя і збітыя журналісты

Паводле папярэдніх дадзеных, затрыманыя Аляксандр Баразенка, Сяргей Грыц, Таццяна Зяньковіч, Павел Падабед, Васіль Фядосенка, Дзмітрый Рудакоў, Аляксей Акулаў.

Невядомыя затрымалі незалежнага тэлеаператара Аляксандра Баразенку, фатографаў Associated Press Сяргея Грыца, Reuters Васіля Фядосенку, EPA (Еўрапейскае прэс-фотаагенцтва) Таццяну Зяньковіч, карэспандэнта БелаПАН Паўла Падабеда, а таксама здымачную групу нямецкага тэлеканала ZDF -- аператара Дзмітрыя Рудакова і прадзюсара Аляксея Акулава. Усіх іх звезлі ў невядомым накірунку (мяркуецца, што даставілі ў Фрунзенскае РУУС).

Інцыдэнт адбыўся апоўдні 18 верасня побач з універсамам Фрунзенскі, дзе актывісты моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!” зладзілі перадвыбарчы пікет з сімвалічнай раздачай баршчу. Пасля пачатку пікета да ўдзельнікаў і журналістаў падбеглі невядомыя, пачалі збіваць і затрымліваць усіх прысутных.

Падчас затрымання невядомыя ў цывільным разбілі акуляры фотакарэспандэнту Associated Press Сяргею Грыцу, пасля чаго пачалі сілай запіхваць усіх прысутных у мікрааўтобус. Паводле папярэдніх звестак, журналісты атрымалі траўмы. Зараз іх тэлефоны не адказваюць.

Прэс-служба ГА "БАЖ", фота "Радыё Свабода"

Оценить материал: распечатать Обсудить в: