mediakritika.by
Опубликовано на mediakritika.by (http://mediakritika.by)

Главная > Хочаш рабіць навіны разам з ARTE, DW, ZDF, SWR? ADAMI TANDEM дае такую мажлівасць

Вы здесь

  • Главная [1]
  • Хочаш рабіць навіны разам з ARTE, DW, ZDF, SWR? ADAMI TANDEM дае такую мажлівасць

Хочаш рабіць навіны разам з ARTE, DW, ZDF, SWR? ADAMI TANDEM дае такую мажлівасць

03.06.2019 Образование и карьера [2]

Чакаем заяўкі ад тэлежурналістаў да 00:00 па тбілісскім часе 25 чэрвеня 2019 г. Прапановы-пераможцы будуць падрыхтаваныя аўтарамі сумесна з рэдакцыямі вяшчальнікаў з Еўрапейскага Звязу для трансляцыі на абодвух каналах – ва Усходняй і Заходняй Еўропе.

Прэмія ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняй Еўропе радая абвесціць вяшчальным кампаніям і тэлежурналістам з шасці краінаў Усходняга Партнёрства Еўразвязу пра пачатак збору заявак на ўдзел у нашай новай медыя-ініцыятыве – праграме ADAMI TANDEM.

ADAMI TANDEM дае ўнікальную мажлівасць журналістам, якія працуюць на тэлеканалах у краінах Усходняга Партнёрства, наладзіць сувязі з заходнееўрапейскімі тэлекампаніямі і сумесна, разам з калегамі з Еўразвязу, вырабляць навіны.

Журналісты, якія працуюць з тэмамі культурніцкай разнастайнасці для вяшчальнікаў ў краінах Усходняга Партнёрства (Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне), могуць падаваць свае прапановы навінавых сюжэтаў, якія яны маюць намер вырабіць для транслявання ў сваёй краіне. Працягласць матэрыялаў павінна быць не больш за чатыры хвіліны. ADAMI аб'яднаецца з рэдакцыйнымі журналістамі чатырох заходніх тэлеканалаў, сярод якіх ARTE і Deutsche Welle, каб выбраць лепшыя прапановы.

Сярод тэлеканалаў, якія возьмуць удзел у ініцыятыве, нямецкія ZDF і SWR, франка-нямецкі культурніцкі канал ARTE і Deutsche Welle са сваёй праграмай «Фокус на Еўропе», якія накіраваныя на міжнародную аўдыторыю і транслююцца на некалькіх мовах.

Дэталі падачы заяўкі:

Зацікаўленыя кандыдаты маюць уключыць у свае заяўкі кароткі агляд прапанаванага праекту для ADAMI TANDEM, і CV кандыдата.

Прыём заявак адкрыты з 24 мая 2019 года.Прыём заявак сканчаецца 25 чэрвеня 2019 года, у 00:00 па тбіліскім часе.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі і рэгістрацыі на конкурс, калі ласка, наведайце наш сайт [3].

Форма падачы заяўкі даступная па спасылцы [4].

ADAMI TANDEM арганізуецца ў цеснай супрацы з праграмай партнёрства Еўрапейскага вяшчальнага звязу (EBU), Жэнева.

ADAMI Медыя Прыз фінансуецца Федэральным Міністэрствам замежных справаў Нямеччыны і ProCredit Holding.

Мы вельмі чакаем вашых заявак!

Оценить материал:
Голосов еще нет
Частичное либо полное копирование материалов, размещенных на сайте Mediakritika.by разрешается только с указанием прямой гиперссылки на текст.

Источник: http://mediakritika.by/article/5265/hochash-rabic-naviny-razam-z-arte-dw-zdf-swr-adami-tandem-dae-takuyu-mazhlivasc

Ссылки
[1] http://mediakritika.by/
[2] http://mediakritika.by/category/obrazovanie
[3] https://www.adamimediaprize.eu/
[4] https://form.jotform.me/RegistrationADAMI/adami-tandem-2019